Дзяржаўны сцяг Каралеўства Лесота — прыняты 4 кастрычніка 2006.

Складаецца з трох гарызантальных палос: сіняй, белай і зялёнай. Шырыня палос суадносіцца паміж сабой як 3:4:3. У цэнтры белай паласы змешчана чорная выява макаротла (традыцыйнага галаўнога ўбору басута), вышыня якога складае 92 % шырыні белай паласы.

Законапраект аб новым сцягу быў прыняты да 40-ай гадавіны абвяшчэння незалежнасці 84 галасамі дэпутатаў парламента супраць 18 галасоў.

Колеры сімвалізуюць: белы — свет, сіні — ваду (дождж), зялёны — дабрабыт, росквіт.

Гістарычныя сцягі

Каралеўскія сцягі

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Лесота Лесота