Мажор, натуральны мажор ( - цвёрды, , - вялікі) у сучаснай заходняй музыцы - адзін з асноўных відаў ладу (разам з мінорам). Характэрная асаблівасць мажора - трэцяя ступень дыятанічнай гамы, якая адстаіць ад першай ступені на вялікую тэрцыю. Акрамя натуральнага, існуюць таксама гарманічны і меладычны мажор.
Ступені ладу
Кожная ступень мажорнага або мінорнага ладу мае самастойную назву: thumb|400px|Натуральны до-мажор I ступень — тоніка (Т), II ступень — сыходзячы ўводны гук, III ступень — медыянта (сярэдняя), IV ступень — субдамінанта (S), V ступень — дамінанта (D), VI ступень — субмедыянта (ніжняя медыянта), VII ступень — узыходны ўводны гук. Тоніка, субдаммнанта і дамінанта называюцца галоўнымі ступенямі, астатнія - пабочнымі ступенямі.
Абазначэнне Пры абазначэнні танальнасці слова «мажор» дадаецца да назвы тонікі, напрыклад «До мажор» (С-dur), «Фа-дыез мажор» (Fis-dur) і т. п.
Гучанне Звычайна афарбоўка гучання мажорных твораў суб'ектыўна ўспрымаецца як светлая і «вясёлая», у супрацьлегласць афарбоўцы мінора. Кантраст мажору і мінору складае адзін з найважнейшых эстэтычных кантрастаў у музыцы.
Катэгорыя:Тэорыя музыкі Катэгорыя:Музычная тэрміналогія