Гваздзік армерыяпадобны — у крыніцы пад назвай Гваздзіка армерыяпадобная (Dianthus armeria) — від травяністых раслін сямейства .
Апісанне Аднагадовыя і двухгадовая расліна з простым або слабаразгалінаваным, зверху апушаным сцяблом вышынёй 20—60 см і кароткім вертыкальным коранем. Лісце валасістае, цёмна-зялёнае, тонкае, да 5 см даўжынёй. Ніжняе лісце прадаўгавата-ланцэтападобнае, сярэдняе і верхняе лінейна-ланцэтападобнае ці лінейнае, сядзячае. Кветкі 8-15 мм у дыяметры, з пяццю пялёсткамі, ружова-пурпуровыя, на кароткіх кветаножках, сабраны на верхавінцы сцябла ў малакветкавае галоўчатае суквецце. Цвіце ў чэрвені — верасні.Flora of NW Europe: Dianthus armeria Плод — каробачка.
Арэал Від сустракаецца па ўсёй Еўропе, з Партугаліі на поўначы да паўднёвай Шатландыі і паўднёвай Фінляндыі, і з усходу да Украіны і Каўказа.Flora Europaea: Dianthus armeriaDen Virtuella Floran: Dianthus armeria (in Swedish, with maps)Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2 У Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах на паўночна-ўсходняй мяжы арэалу. Дакладна вядомы ў Брэсцкай (Столінскі раён), Гомельскай (Жыткавіцкі, Лоеўскі і Хойніцкі раёны) і Гродзенскай (горад Гродна) абласцях. Раней прыводзіўся для наваколля Гродна, Ваўкавыска, Шчучына і ЛоеваГваздзік армерыяпадобны ў Чырвонай кнізе Беларусі .
Прымяненне і выкарыстанне
Шырока вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах.
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Літве і Польшчы.
Галерэя
Спасылкі Гваздзік армерыяпадобны ў Чырвонай кнізе Беларусі
Dianthus armeria L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Гваздзік Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе