Айда́р (крым. Ayder, حيدر;, ? — 1487) — крымскі хан у 1475 г. Трэці сын Хаджы-Гірэя.
Біяграфія
У 1456 г. арганізаваў пераварот і на некаторы час адхіліў бацьку ад улады. Верагодна, за Айдара заступалася Залатая Арда, незадаволеная курсам Хаджы-Гірэя на незалежнасць Крыму. Падчас свайго кароткага знаходжання на стальцы Айдар імкнуўся прыцягнуць на свой бок Генуэзскую Кафу, абяцаючы зменшыць памеры штогадовай даніны з італьянскіх уладанняў у Крыме.
Праз некалькі месяцаў скінуты. Збег ад бацькі ў Літву, дзе заставаўся да яго смерці. Пры праўленні брата Нур-Даўлета вярнуўся ў Крым. Падчас звяржэння апошняга Менглі-Гірэем падтрымліваў брата і з гэтай прычыне трапіў пад арышт, але неўзабаве быў вызвалены і ў першае кіраванне Менглі-Гірэя знаходзіўся ў Крыме, выходзячы ў ваенныя паходы.
Каля 1477 г. (у перыяд часовага аднаўлення ардынскай улады) разам з Нур-Даўлетам збег у Літву, дзе прабыў два гады. Увосень 1479 г. разам з Нур-Даўлетам перасяліўся з Літвы ў Маскву. Неўзабаве з невядомых прычынах трапіў у няміласць у маскоўскага вялікага князя і быў адпраўлены ў высылку ў Волагду, дзе і памёр.
Літаратура Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев . Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003.
Катэгорыя:Ханы крымскія