Грунвальд — першы беларускамоўны дзіцячы летнік, які праводзілі ў 1990-1993 гадах на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пасёлку Энергетыкаў, (Дзяржынскі раён). Летнік названы ў гонар Грунвальдскай бітвы. Арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтам (ГБК) мінскіх беларускамоўных класаў і школ.
Гісторыя
Летнік «Грунвальд» быў арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтамАд ТБШ з Заходняй Беларусі да сённяшняга РГА «ТБШ»: 90 год . Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны мінскіх беларускамоўных класаў і школ на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пасёлку Энергетыкаў (Дзяржынскі раён Мінская вобласць). Грошы на гэтую справу выдзеліў Мінскі абласны савет прафсаюзаў.
Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 года. Апошні ў 1993 годзе. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні месяцы. Назва «атрады» была заменена на «харугвы». Усяго было чатыры харугвы: Мінская, Полацкая, Віленская і Наваградская. Харугвы насілі назвы гарадоў, але гэта не тычылася паходжання дзяцей менавіта з іх. Дзяцей было за дзвесце чалавек у змену. Галоўным чынам гэта былі вучні Мінскіх беларускіх класаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасціразовае харчаванне, вандроўкі ў Нясвіж ды на радзіму Якуба Коласа, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, конкурсы ды гульні. Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. За завадатараў і выхавацеляў былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК мінскіх беларускамоўных класаў і школ.
Сярод мерапрыемстваў, якія праводзілі (апроч такіх, як Дзень Нептуна, ці Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэнне Грунвальдскай бітвы.
Удзельнікі летніка прымалі ўдзел у 1992 годзе ў археалагічных раскопках пад кіраўніцтвам Ю. Зайца балцкага неўмацаванага селішча ІХ-ХІІІ ст. пад Мінскам. Дзяўчыне Юліі Качанавай пашчасціла знайсці падчас раскопак пярсцёнак прыкладна XIII стагоддзя.
У 1992 годзе на тэрыторыі летніка «Грунвальд» размяшчаўся на ўскрайку намётава скаўцкі лагер «Лясун» Аб'яднання беларускіх скаўтаў. Скаўты ўняслі вялікую разнастайнасць у жыццё «Грунвальда» скаўцкімі гульнямі і забавамі.
Кіраўніцтва, выхаванцы і госці летніка thumb|right|300px|Старэйшая харугва, 1990 год. Крайні справа — старэйшы завадатар Алесь Шалевіч. Унізе ў цэнтры завадатар Вадзім Чарнышоў, злева за ім Алег Грушэцкі, лявей Арцём Чарнышоў, лявей Мікола Гракаў, лявей Антось Кузьміч, сядзіць другая злева — Юлія Качанава Дырэктарам летніка быў Алесь Лозка, намеснікам — Алесь Шалевіч.
Некаторыя з завадатараў і выхавацеляў: Алесь Станкевіч (старэйшы завадатар, старшыня Мінскай суполкі БЗВ), Зміцер Марчук, Ксенія Дзягілява (мастачка), Віктар Івашкевіч (адзін з лідараў БНФ), Вольга Цярэшчанка (бард-спявачка), Генадзь Вінярскі (дырэктар і заснавальнік выдавецтва «Кнігазбор»), Святлана Дзядова, Валеры Пазнякевіч (філолаг), Вольга Харламава (палітолаг), Андрэй Вашкевіч (супрацоўніка газет «Культура», «БДГ», «Народная Воля»), Алена Леановіч, Алена Панада, Сяржук Шаўцоў і іншыя.
Найбольш вядомыя з выхаванцаў з першага заезду: Алег Грушэцкі (пісьменнік, адзін з арганізатараў Аб'яднання беларускіх скаўтаў), Мікола Гракаў (скаўт-канцлер Аб'яднання беларускіх скаўтаў; перакладчыкГісторыя дзейнасці секцыіАдраджэнне і сучаснасць залатагорскай парафіі , дыякан Рымска-Каталіцкай ЦарквыПяць семінарыстаў атрымалі ў Мінску дыяканскае пасвячэнне), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасць» на БТ) Передачи Первого канала .
Вядомыя госці — бард Сяржук Сокалаў-Воюш, пісьменнік Кастусь Тарасаў, гісторыкі Валянцін Голубеў, Анатоль Грыцкевіч і Георгій Штыхаў, ксёндз Ян Матусевіч.
У 1992 годзе адным з арганізатараў дзіцячага летніка «Грунвальд» была Арына Вячорка (навуковы супрацоўнік Лабараторыі філасофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытута адукацыі).
Фотагалерэя
Літаратура Газ. «Наша слова», № 6, Жнівень, 1990 г., стар. 8: «Беларускі аазіс», Л. Чарон. Газ. «Літаратура і Мастацтва», № 34 (3548), 24 жніўня 1990 г., стар. 4: «Пад ветразем „Грунвальда“», Анатоль Каляда.
Катэгорыя:Дзіцячыя лагеры Катэгорыя:Энергетыкаў Катэгорыя:1990 год у Беларусі