Тафано́мія (ад — магіла, пахаванне + — закон) — навуковая дысцыпліна, раздзел палеанталогіі і археалогіі, які займаецца даследаваннем заканамернасцей, умоў намнажэння і пахавання жывёл і раслін, утварэння месцазнаходжанняў іх выкапнёвых рэшткаў.
Тафаномія была ў 1940—1957 гадах створана на стыку геалагічных навук і біялогіі пісьменнікам-фантастам і палеантолагам І. А. Яфрэмавым.
Вывучае наступныя стадыі працэсу: утварэнне пасмяротных скопішчаў арганізмаў (танатацэноз); пераход і перапахаванне, пераход іх у паўвыкапнёвы стан (тафацэноз); акамянеласці; змены і ператварэнні тафацэнозу пад уздзеяннем гіпергенезу ў сукупнасць іх акамянелых рэшткаў (арыктацэноз).
Тафаномія мае значэнне для рэканструкцыі палеабіяцэнозаў, біяцэнозаў і экасістэм мінулых геалагічных перыядаў, умоў існавання арганізмаў і працэсаў утварэння асадкавых парод.
Гл. таксама Біястратыграфія
Крыніцы
Літаратура
Ефремов И. А. Тафономия и геологическая летопись. Книга 1. Захоронение наземных фаўн в палеозое / Отв. ред. Ю. А. Орлов // Труды Палеантологического института. Том XXIV. — М.—Л.: Издательство Академии наук СССР, 1950. Ефремов И. А. Что такое тафономия // Природа. 1954. № 3. — С. 48—54. Тафоно́мия // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 312. — 30 000 экз. Тафономія // Мала гірнича енциклопедія : у 3 т. / за ред. В. С. Білецького. — Д.: Східний видавничий дім, 2013. — Т. 3 : С — Я. — С. 246—247. — 644 с. — ISBN 978-966-317-156-2.
Спасылкі Копырин И. С. Тафономия // Проект «Всё о геологии» Тафономия // Геалагічны музей Паўночна-Каўказскага федэральнага ўніверсітэта Крамаренко Е. О. Предмет судебной тафономии // «Актуальные проблемы современной медицины и фармации-2021» — БГМУ, Минск (14.04-16.04).
Катэгорыя:Палеанталогія Катэгорыя:Археалогія