Званне ганаровага грамадзяніна г. Пінска ўстаноўлена рашэннем выканкама гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 снежня 1973 г. №515. Тады ж прынята і Палажэнне аб парадку яго прысваення. У 1991 наспела неабходнасць унясення змяненняў у Палажэнне, і выканкам прыняў рашэнне «Аб некаторых пытаннях, звязаных са званнем "Ганаровы грамадзянін г. Пінска"».
22 верасня 2011 г. гарадскі Савет дэпутатаў распрацаваў і прыняў Інструкцыю аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін горада Пінска».
Ганаровыя грамадзяне Па стане на 1 ліпеня 2024 г. званне «Ганаровы грамадзянін г. Пінска» маюць 22 чалавека.
1974 г.
Новікаў Мікалай Мікітавіч (1923—2000) Пяскоў Аляксандр Іванавіч (1909—1995) Фядотаў Мікалай Сцяпанавіч (1910—1974) Шубітыдзэ Іван Георгіевіч (1906—1978)
1975 г.
Карасёў Рыгор Сцяпанавіч (1895—1979) Макараў Андрэй Цімафеевіч (1912—1997)
1977 г.
Дзенісевіч Фёдар Якаўлевіч (1897—1981)
1980 г.
Нордман Эдуард Баляслававіч (1922—2006)
1992 г.
Макарэвіч Алег Феадосьевіч (1927—2009)
1996 г.
Штырыкаў Леанід Сцяпанавіч (1926—2015)
2003 г.
Рош Мікалай Іванавіч (1933—2018)
2004 г.
Перац Фёдар Якімавіч (1934—2009)
2011 г.
Лысенка Пётр Фёдаравіч (1931—2020)
2012 г.
Смірноў Ігар Глебавіч (1927—2016)
2013 г.
Цурканаў Міхаіл Васільевіч (1943—2022)
2014 г.
Благавідаў Барыс Аляксандравіч (1924—2017)
2015 г.
Зарыбка Аляксандр Міхайлавіч (нар. 1962)
2017 г.
Шарко Аляксандр Аляксеевіч (нар. 1960)
2018 г.
Мандроўская Зінаіда Міхайлаўна (нар. 1954)
2019 г.
Шуст Васілій Уладзіміравіч Гордзіч Аляксандр Аляксандравіч (нар. 1963)
2023 г.
Канеўскі Аляксандр Альфрэдавіч (нар. 1951)
Крыніцы
Катэгорыя:Спісы ганаровых грамадзян гарадоў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінска