Партызанская група «Арлы» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ганцавіцкага, Лагішынскага, Лунінецкага раёнаў у 1943-1944 гадах. Камандзір — Дз. М. Сакалінскі.
Гісторыя 12 снежня 1943 года група была перапраўлена ў тыл ворага. Група праводзіла дыверсійную дзейнасць: байцы пусцілі пад адхон 10 эшалонаў, разбілі 73 вагоны і платформы, знішчылі 14 аўтамабіляў, узарвалі 5 мастоў на аўтадарогах. У баях і засадах было знішчана больш за 500 нямецкіх салдат і афіцэраў. У красавіку 1944 года ўдзельнічала ў разлажэнні хатыніцкага паліцэйскага гарнізона. Група праводзіла збор звестак аб месцах дыслакацыі, колькасці, узбраенні гарнізонаў і апорных пунктаў праціўніка, выяўляла склады з боепрыпасамі. 12 ліпеня 1944 года група злучылася з часцямі Чырвонай Арміі.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе