Рэбуцыя. — С. 401 (Rebutia) — род кактусаў, які ўключае ў сябе да 41 віда. Арэал — Балівія, Перу і Аргенціна. Род названы ў гонар П’ера Рэбю, французскага кактусіста.

Апісанне Маленькія шарападобныя кактусы, зверху прыплясканыя, з шматлікімі бугаркамі і калючкамі. Кветкі пераважна самаапыляльныя, паяўляюцца каля асновы сцябла. Цвітуць пышна. Размнажаюцца парасткамі і насеннем.

Таксанамія У род Rebutia могуць уключацца віды, у адпаведнасці з класіфікацыяй якія належаць да асобных родаў:

Сінонімы

Aylostera Speg. Bridgesia Backeb. Cylindrorebutia Fric & Kreuz. Digitorebutia Fric & Kreuz. Echinorebutia Fric (nom. inval.) Eurebutia Fric (nom. inval.) Gymnantha Y.Itô Mediolobivia Backeb. Mediorebutia Fric (nom. inval.) Neogymnantha Y.Itô Reicheocactus Backeb. Setirebutia Fric & Kreuz. (nom. inval.) Spegazzinia Backeb. Sulcorebutia Backeb. Weingartia Werderm.

Віды Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 22 віды:

У культуры Большасць рэбуцый, а таксама расліны, якія раней апісваліся ў складзе родаў Aylostera і Mediolobivia, дзякуючы непераборлівасці, малому памеру і лёгкасці цвіцення з’яўляюцца вельмі папулярнымі пакаёвымі раслінамі. Горныя віды, што раней належалі да родаў Reicheocactus, Weingartia і Sulcorebutia, больш цяжкія ў пакаёвай культуры. Улетку рэбуцыі можна прыкапаць у гаршках у садзе, але варта сачыць за ўзроўнем інсаляцыі, каб не дапускаць сонечных апёкаўКактусы и уход за ними. // Вестник цветовода. Рэбуцыі могуць доўга існаваць без перасадкі ў даволі бедным субстраце.

Крыніцы

Спасылкі

Кактусы роду Rebutia, Sulcorebutia, Lobivia, Echinopsis

Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Кактусавыя