Каларынхавыя (Callorhinchidae) — сямейства храстковых рыб атрада хімерападобных.
Апісанне Марскія, насяляюць кантынентальны і астраўны шэльфы і самыя верхнія зоны мацерыковага схіла Паўднёвага паўшар'я (ля берагоў Паўднёвай Амерыкі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі).
Рыла мае падоўжаны, гнуткі, кручкападобны адростак. Вочы малыя. Каналы бакавой лініі закрытыя. Хваставы плаўнік блізкі да гетэрацэркальнага (верхняя лопасць развіта мацней), што робіць іх больш хуткімі плыўцамі ў параўнанні з глыбакаводнымі родзічамі.
Яйцавая капсула вялікая, грушападобная (звычайна 27 см у даўжыню і 13 см у шырыню) з шырокім рыфленым бакавым рабром.
Выкапнёвыя вядомы з юрскага перыяду. 3 сучасных віды належаць да рода Callorhinchus.
Зноскі
Літаратура Nelson J. S., Grande T. C., Wilson M. V. H. Fishes of the World. — 5th ed. — Hoboken: John Wiley & Sons, 2016. — 752 p. — ISBN 978-1-118-34233-6.
Катэгорыя:Хімерападобныя