Рынахімеравыя, насатыя хімеры (Rhinochimaeridae) — сямейства храстковых рыб атрада хімерападобных.
Апісанне Глыбакаводныя марскія рыбы, насяляюць кантынентальныя і астраўныя схілы Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Сустракаюца пераважна на глыбіні 685—2000 метраў.
Рыла доўгае, мясістае і завостранае. Каналы бакавой лініі ў выглядзе адкрытых жалабкоў. Хвост заканчваецца доўгім рычагом-ніткай, што дапамагае ў манеўраванні на глыбіне. Анальны плаўнік аддзелены ад хваставога або злучаны з ім.
Яйцавая капсула грушападобная (15 см у даўжыню, 6 см у шырыню), з рыфленым бакавым рабром.
Выкапнёвыя вядомы з юрскага перыяду. 3 сучасных роды аб’ядноўваюць каля 8 відаў.
Зноскі
Літаратура Nelson J. S., Grande T. C., Wilson M. V. H. Fishes of the World. — 5th ed. — Hoboken: John Wiley & Sons, 2016. — 752 p. — ISBN 978-1-118-34233-6.
Катэгорыя:Хімерападобныя