Рафаэ́ль Са́нтас Барэ́ (; нар. ) — калумбійскі футбаліст, нападнік бразільскага клуба «Інтэрнасьянал» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Кар’ера Клубная Пачаў сваю кар’еру ў клубе «Дэпартыва» з Калі. За першыя некалькі сезонаў згуляў толькі некалькі гульняў, але па-сапраўднаму выкрыў свой талент у сезоне 2015 года. У хуткім часе зацікавіў еўрапейскія клубы. У жніўні 2015 года ігрок склаў працоўны дагавор з мадрыдскім «Атлетыка», пасля чаго вярнуўся ў «Дэпартыва» ўжо на правах арэнды«El Atleti hace oficial el fichaje del colombiano Santos Borré». AS.. 26 сакавіка 2016 года атрымаў траўму, з-за чаго прапусціў некалькі месяцаў, вярнуўшыся на поле 1 мая ў матчы супраць «Алянсы Петралеры»«Rafael Santos Borré es baja para Deportivo Cali entre tres y cuatro semanas». El País.. У жніўня пераехаў у арэнду, дзе гуляў у арэндзе ў іспанскім «Вільярэалі»«Santos Borre se va cedido al Villarreal». Mundo Deportivo..

Гэтак і не згуляўшы за «Атлетыка», ігрок 7 жніўня 2017 года далучыўся да «Рывер Плейта»«El Atlético anuncia el traspaso de Santos Borré al River Plate». AS.. 23 лістапада 2019 года калумбіец адкрыў лік галам у фінале Кубка Лібертадорэс 2019 года, але гэта не ўтрымала аргенцінскі клуб ад паражэнні, якую ўчыніў бразільскі «Фламенгу». У 2020 годзе Барэ стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргенціны. У красавіку 2021 года ў матчы чэмпіянату ігрок учыніў покер, пацэліўшы чатыры мячы ў браму саперніка. Тым не менш, у ліпені Барэ стаў вольным агентам«Por qué se queda libre Rafael Santos Borré». Clarín.. Наступныя некалькі гадоў калумбіец гуляў у нямецкім «Айнтрахце», які на сезон 2023—2024 гадоў выправіў яго ў арэнду ў «Вердэр». У студзені 2024 года было абвешчана, што паўднёваамерыканец далучыцца да бразільскага «Інтэрнасьяналу». Паводле звестак, сума трансферу сягала 5,5 мільёнам еўра«Oficial: Rafael Santos Borré no Internacional». Record..

Міжнародная Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі 6 верасня 2019 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразіліі«Brazil v Colombia game report». ESPN., замяніўшы на 83-й хвіліне Дувана Сапату.

Дасягненні «Дэпартыва»: Чэмпіён Калумбіі: 2015-А

«Рывер Плейт»: Уладальнік Кубка Аргенціны: 2017, 2019 Уладальнік Суперкубка Аргенціны: 2017, 2019 Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2018 Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2019

«Айнтрахт»: Пераможца Лігі Еўропы: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дэпартыва Калі Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэал Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнасьянал