Хуан Гільерма Куадрада (; нар. 26 мая 1988, Некаклі, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Кар’ера Клубная Выхаванец юнацкіх каманд футбольных клубаў «Атлетыка Ураба» і «Індэпенд’ентэ».

У дарослым футболе дэбютаваў у 2008 годзе выступамі за каманду клуба «Індэпенд’ентэ», у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 30 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Удынезэ», да складу якога далучыўся ў 2009 годзе. Правёў сезон у складзе клуба «Лечэ», пасля чаго прыяднаўся да складу «Фіярэнціны». 2 лютага 2015 года англійскі клуб «Чэлсі» абвясціў аб падпісанні кантракту з паўабаронцам «Фіярэнціны» на чатыры з паловай гадыCuadrado signs. Chelsea FC. За калумбійскага іграка англічане выклалі 23,3 мільёну фунтаў стэрлінгаў, акрамя таго ў адваротным кірунку паводле дагаворы арэнды накіраваўся егіпецкі футбаліст Махамед СалахJuan Cuadrado: Chelsea sign Fiorentina winger for £23.3m. BBC Sport.

Міжнародная У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Дасягненні «Чэлсі»: Чэмпіён Англіі: 2015 Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015

«Ювентус»: Чэмпіён Італіі: 2016, 2017, 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Італіі: 2016, 2017, 2018, 2021 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018, 2020

«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2024

Крыніцы

Спасылкі Статыстыка на Soccerway Статыстыка на National Football Teams

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Лечэ Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан