Аўстралійскі федэральны ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Баларат у штаце Вікторыя.
Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца двухсектарнай установай, якая забяспечвае як вышэйшую, так і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Ён прапануе навучальныя праграмы, у тым ліку ў галіне аховы здароўя, адукацыі, інфарматыкі, тэхнікі і розных іншых галінах гаспадаркі, мастацтва і навукі. Ён таксама прапануе курсы тэхнічнай і дадатковай адукацыі ў розных галінах, а таксама ступень доктара філасофіі. Універсітэт мае некалькі кампусаў у Балараце і ваколіцах, у тым ліку стары кампус школы горнай справы, які адметны сваімі будынкамі з чырвонай цэглы.
Структура Інстытут адукацыі, мастацтва і грамадства Інстытут здароўя і дабрабыту Інстытут інавацый, прыродазнаўчых навук і ўстойлівага развіцця Школа тэхнічнай і дадатковай адукацыі Глабальная прафесійная школа Вышэйшая даследчая школа
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі