Вусач шэры даўгавусы (Acanthocinus aedilis) — від жукоў сямейства вусачоў.
Апісанне Пярэдняспінка з шыпом або бугарком на бакавым краі і папярочным радам плям жоўтых валаскоў. Сцягно булавападобнае. Вусікі самцоў у 3—5 разоў даўжэйшыя за цела.
Жыве ў хвойных лясах. Лічынкі ў сухіх і свежавысечаных ствалах хвоі, якія адміраюць. Лёт улетку.
Літаратура
Катэгорыя:Вусачы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе