Аляксей Іванавіч Кушнарэнка () — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2024—2025), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.
Біяграфія У 1997 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна», у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
У перыяд з 1997 па 2002 год працаваў майстрам, старшым майстарам, начальнікам абаненцкай службы, намеснікам дырэктара філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2002—2003 гадах — намеснік начальніка тэхнічнай інспекцыі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2003—2005 гадах займаў пасаду дырэктара філіяла «Сенненскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2005—2007 гадах — дырэктар філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2007 годзе працаваў намеснікам галоўнага інжынера вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз», намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». Да 2008 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2008 годзе стаў намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». А з 2008 па 2010 гады займаў пасаду дырэктара філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»
У 2010—2019 гадах — генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз».
4 чэрвеня 2019 года прызначаны генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз».
Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
12 жніўня 2024 года прызначаны Міністрам энергетыкі БеларусіНазначэнні ва ўрадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі .
31 сакавіка 2025 года прызначаны старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэтаАляксей Кушнарэнка назначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама.
Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Крыніцы
Спасылкі Кадровые назначения Кушнаренко Алексей Иванович
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь