Інстытут батанікі імя М. Р. Халоднага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне сістэматыкі, распаўсюджвання, эвалюцыйнай біялогіі, марфалогіі, паводзін і экалогіі жывёл, тэрыялогіі, арніталогіі, герпеталогіі, іхтыялогіі, энтамалогіі, акаралогіі, арахналогіі, карцыналогіі, малакалогіі, гельмінталогіі, пратысталогіі.

Гісторыя 1 жніўня 1930 г. СНК УССР зацвердзіў пастанову Наркамасветы УССР аб стварэнні Заалага-біялагічнага інстытута ў Кіеве з філіяламі ў Харкаве і Адэсе на базе Заалагічнага музея, Біялагічнага інстытута імя Ф. Амельчанкі Усеўкраінскай акадэміі навук, Дняпроўскай біялагічнай станцыя Усеўкраінскай акадэміі навук (Кіеў), Прыморскай біялагічнай станцыі Усеўкраінскай акадэміі навук (Адэса), кафедр Кіеўскага, Харкаўскага і Адэскага ўніверсітэтаў. З 1939 года ўстанова атрымала назву Інстытут заалогіі АН УССР. У 1981 годзе імя першага дырэктара І. І. Шмальгаўзена было дададзена да назвы Інстытута заалогіі (паводле пастановы № 2 Савета Міністраў УССР ад 6 студзеня 1981 г.).

Структура Аддзел фаўны і сістэматыкі беспазваночных жывёл Аддзел энтамалогіі і навуковых фондаў Лабараторыя навуковых фондавых калекцый Аддзел акаралогіі Аддзел эвалюцыйна-генетычных асноў сістэматыкі Аддзел маніторынгу і аховы жывёльнага свету Лабараторыя маніторынгу балот Азова-Чарнаморскага рэгіёну Лабараторыя папуляцыйнай экалогіі Аддзел фаўны і сістэматыкі пазваночных жывёл Лабараторыя арніталогіі Паўднёвай Украіны Аддзел сістэматыкі энтамафагаў і экалагічных асноў біяметадаў Аддзел паразіталогіі Аддзел эвалюцыйнай марфалогіі

Спасылкі Сайт інстытута

Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Украіны