Закладное ткацтва — тэхніка ручнога ўзорыстага ткацтва. Лічыцца адной з самых старажытных.
Гісторыя
Гэта тэхніка існуе з даўніх часоў. Яна была вядома яшчэ ў эпоху Новага царства ў Егіпце, вядома ў Індыі, Кітаі, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у , балгар і іншых народаў. Закладная тэхніка аналагічна «габеленавай» заходнееўрапейскай тэхніцы.
Фрагменты тканін, выкананых у закладной тэхнікай, выяўлены ў раскопках курганоў XI стагоддзя каля с. Ярцава Смаленскай вобласці.
Закладная тэхніка ткацтва прымяняецца як на гарызантальных, так і на вертыкальных станах, але найбольш яна падыходзіць для апошніхЛебедева, Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XIX — начале XX в. / Н. И. Лебедева. — [Москва : издательство АН СССР, 1956]. -С. 462—540 : ил.. Яна была ўласціва для старажытных цюркскіх народаў (, )Батыршин Р. Р., Ткачество // Татарская энциклопедия: В 6 т. / Гл. ред. М. Х. Хасанов, ответ. ред. Г. С. Сабирзянов. — Казань: Институт Татарской энциклопедии АН РТ, 2010. — Т. 5: Р-С — Т. — С. 648.Закладное ткачество , якія з яе дапамогай на вертыкальных станах выраблялі шарсцяныя бязворсавыя дываны (кілімы). У закладной тэхніцы выраблялі дываны ў Курскай і Арлоўскай абласцях і ва ўкраінскіх землях, а таксама ўпрыгажэнні для рубах і фартухоў-«занавесак» у рускіх.
Пытанне засваення беларускім народным тэкстылем кілімовых узораў і закладнога ткацтва неабходна разглядаць у шырокім гістарычным і сацыяльна-культурным кантэксцеЛобачевская, Ольга Александровна. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. ― Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. Библиография: с. 492―515 (610 назв.). С. 217.
Апісанне
Закладныя тканіны (заклады) ткалі ў 2 ці 4 без якіх-небудзь дадатковых прыстасаванняў. Закладное ткацтва адно з самых працаёмкіх, бо не выкарыстоўваецца , але гэтая ж асаблівасць дае магчымасць свабодна камбінаваць колеры.
Кожны элемент узора і ўчасткі фону закладвалі ўручную асобнымі ніткамі (вытканы ўзор быў аднолькавы з двух бакоў)Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 207. Пры гэтым атрымлівалася тканіна рыпсавага (радзей ) перапляцення часам з характэрнымі зазорамі на вертыкальных абрысах малюнка: ніці ўтку рознага колеру не злучаліся паміж сабой, а заварочваліся на суседніх ніцях асновы. Усе канцы нітак утка ткачыха закладвала ў парадку чаргі ў зеў, утвораны двума нітамі, спачатку злева направа, потым, пасля змены зеву, справа налева і гэтак далейВиды ткачества: закладное .
У гатовай тканіне можна разгледзець прасветы ў выглядзе кароткіх вертыкальных шчылін у месцах стыку чырвонага і белага колераў (адна з адметных прыкмет гэтай тэхнікі), якія называюцца заклады, што і дало назву такой разнавіднасці ткацтваВиды узорного ткачества. Закладное ткачество . Паверхня тканіны гладкая, нерэльефная, бо і фон, і ўзор выкананы адным і тым жа палатняным перапляценнем.
Арнаментацыя
Асаблівасць тэхнікі выканання вызначыла простасць элементаў арнаменту са ступеньчатым контурам — шурпы (ромбы), квадраты, прамавугольнікі, трохвугольнікі, крыжы і інш. Пры гэтым закладная тэхніка дазваляла збіраць з іх самыя разнастайныя арнаментальныя формы, як простыя, так і складаныя. У адрозненне ад бранай яна давала магчымасць стварыць шматколерны ўзор арнаменту: колеры ў ім маглі размяшчацца свабодна, у любым рытме і ў любым спалучэнніСафина Ф. Ш. Ткачество татар Поволжья и Урала: Историко-этнографический атлас татарского народа. — Казань, 1996. — С. 64.
Узорныя кампазіцыі ручнікоў звычайна завяршаліся арнаментальнымі палосамі, выкананымі палатнянымСафина Ф. Ш. Ткачество татар Поволжья и Урала: Историко-этнографический атлас татарского народа. — Казань, 1996. — С. 63-64 або рыпсавым перапляценнем.
Беларускае і ўкраінскае народнае ткацтва творча перапрацавала мастацка-тэхналагічныя традыцыі кілімаў усходняй і мясцовай вытворчасці. З выкарыстаннем закладной тэхнікі і характэрных для кілімаў прыёмаў пабудовы арнаменту і матываў, народныя ткачы стварылі арыгінальны тып дэкаратыўнага прадмету сакральнага прызначэння, звязанага з хрысціянскай традыцыяй, — завеска, кілімавы ручнік для ўпрыгажэння абразоў. Паліхрамія, уласцівая ўсходнім кілімам, у ручніках была заменена традыцыйнай трыядай чырвонага, белага і чорнага колераў, якая ў народнай культуры мела сакральна-сімвалічнае значэннеЛобачевская, Ольга Александровна. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. ― Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. Библиография: с. 492―515 (610 назв.). С. 219.
Рэгіянальныя асаблівасці
У Беларусі
Пра старажытныя традыцыі існавання гэтага спосаба арнаментацыі ў Беларусі сведчаць вытканыя ў тэхніцы закладнога ткацтва падолы жаночых сарочак турава-мазырскага строяБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 208.
На беларускіх землях падобнае ткацтва было найбольш пашырана на Гомельшчыне, Віцебшчыне і Міншчыне. У пачатку XXI стагоддзя сустракаецца як выразны лакальны варыянт у ваколіцах в. Семежава Капыльскага раёна.
Для беларускага закладнога ткацтва характэрна традыцыйнае спалучэнне белага і чырвонага, часам з дабаўленнем чорнага колераў.
Імпарт і ўласная вытворчасць кілімаў, несумненна, аказалі ўплыў на фарміраванне мастацкай традыцыі рагачоўскіх, брагінскіх, лоеўскіх ручнікоў.
Працэс ткацтва
Уточныя ніткі для ўзору ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Беларусі змотвалі ў маленькія маткі, якія называлі «матрушкі», «куклачкі», а ў заходніх раёнах намотвалі на маленькую дошчачку, завостраную на адным канцы — «лучынку»Закладная техника в белорусском народном ткачестве .
Часам для ўтварэння зеву заміж дошкі выкарыстоўваўся ніт. Патрэбныя ніты асновы прапускалі ў дадатковы трэці ніт. Таму ў шэрагу месцаў паўднёва-ўсходняй Беларусі такі спосаб ткацтва называўся закладанне ў тры ніты.
У Расіі
Закладное ткацтва было распаўсюджана ў цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах Расіі, часцей за ўсё сустракалася ў Разанскай губерні, дзе сустракаліся цэлыя агмяні выкарыстання гэтай тэхнікі: , Сапажка, раён Скопіна. Таксама адзначана ў Тульскай вобласці, дзе адзначана вялікая колькасць вырабленых гэтай тэхнікай крас — тканін з узорамі «коп’і», «барабанчыкі», «крастцы», «чаўнакі» і іншыя. Адзначана ў каля ст. Наўля Бранскай вобласці, у асобных раёнах Курскай вобласці і іншых.
Арнаменты рабіліся як паліхромнымі, так і двухкаляровыміМ. А. Сорокина Ручное узорное ткачество. ХХ век.
Вялікае распаўсюджанне ў паўднёвых рэгіёнах атрымалі ўзоры «чаўнакі», «крукі», «мядзведзі», «жабы» і іншыя.
У Татарстане
Закладныя татарскія тканіны XVIII — сярэдзіны XIX стагоддзя адрозніваюцца дасканаласцю тэхнікі выканання і маляўнічасцю арнаментальнага рашэння, у якім выкарыстоўвалася амаль уся каляровая палітра (у адным вырабе — 9-10 тонаў), акрамя чорнага колеру. Перапляценне звычайна было палатняным, што надавала тканіне гладкую фактуруСафина Ф. Ш. Ткачество татар Поволжья и Урала: Историко-этнографический атлас татарского народа. — Казань, 1996. — С. 63-64.
Арнамент выяўляе пэўную агульнасць з арнаментыкай сярэднеазіяцкіх і азербайджанскіх дывановых вырабаў, з узорыстымі тканінамі башкір. Аднак узоры татарскіх вырабаў адрозніваюцца паліхромнасцю, манументальнасцю і дынамічнасцю кампазіцыі, супастаўленнем буйнога вядучага матыву асноўнай паласы з больш спакойным і дробным малюнкам бардзюраў. З сярэдзіны XIX стагоддзя закладное ткацтва, працаёмкае па выкананні, паступова выходзіць з ужывання і ўжываецца толькі ў дыване.
Ва Украіне
Закладное ткацтва было пашырана ў заходніх рэгіёнах Украіны, у тым ліку кілімовае. У заходніх абласцях гэта тэхніка добра вядома пры ткацтве фартухоў-«».
Ва ўкраінскіх музеях захоўваюцца наміткі з закладным чырвоным узорам з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцейНиколаева, Т. А. Украинская народная одежда. Среднее Поднепровье / Т. А. Николаева. — Киев: Наук. думка, 1988. — 248 с. С. 140. На жытомірскім Палессі ў закладной тэхніцы — «у пераклад» — нескладанымі ўзорамі ўпрыгожваліся сарочк, фартухі, абрусы, навалачкі, ручнікі ўтылітарнага прызначэння Українські рушники (іст.-культуролог. дослід.) / Л. Орел. — Львів : Кальварія, 2003. — 232 с. С. 130.
Вобласць прымянення
3акладным ткацтвам упрыгожвалі ручнікі, падолы кашуль, фартухоў, ткалі льнянымі, а пазней і баваўнянымі ніткамі.
Ахова
Закладная тэхніка ткацтва чырвона-белых рушнікоў, вядомая з вёсак Семежава, Лешня і Гулевічы Капыльскага раёна, а таксама вёскі Макраны Клецкага раёна Мінскай вобласці, атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі
Закладная техника в белорусском народном ткачестве Майстар-клас па закладным ткацтве
Катэгорыя:Узорыстае ткацтва