Міхаіл Фёдаравіч Габышаў (, с. Юнкюр, Мальжэгарскі наслег, Алёкмінская акруга, Алёкмінскі ўлус, Якуцкая вобласць, Расійская імперыя — 1 верасня 1958, Мінск, БССР) — савецкі навуковец у галіне жывёлагадоўлі (конегадоўлі), дзяржаўны дзеяч, калекцыянер.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна-якута. Грамаце навучыўся ў палітсасланых. У 1918 годзе скончыў Алёкмінскае чатырохкласае вучылішча і яго пасылаюць на казённы рахунак на вучобу ў г. Якуцк, у ніжэйшае сельскагаспадарчае вучылішча. У 1919 г. Габышаў пераводзіцца ў Якуцкае рэальнае вучылішча, зарабляючы сродкі на жыццё ўрокамі і іншымі выпадковымі заробкамі.
У гэтыя гады ён знаёміцца з нелегальнай літаратурай і збліжаецца з бальшавікамі-падпольшчыкамі. Пад іх кіраўніцтвам, пад канспірацыйным прозвішчам Прэсненскі прымае актыўны ўдзел у барацьбе з калчакоўшчынай. З усталяваннем Савецкай улады ў Якуцку ў снежні 1919 г. падтрымлівае шчыльную сувязь з мясцовымі бальшавікамі і ў сакавіку 1920 года ўступае ў шэрагі РКП(б). У ліпені 1920 г. Якуцкая партарганізацыя камандзіруе Габышава ў Маскву, на вучобу ў Камуністычным універсітэце імя Я. М. Свярдлова.
У красавіку 1921 г. яго накіроўваюць на працу ў Алёкмінскую акругу: член Алёкмінскага павятовага рэўкама, загадчык аддзела савецкага кіравання, на III-м павятовым з’ездзе Саветаў абраны членам павятовага выканкама. Затым быў прызначаны загадчыкам аддзела народнай адукацыі. У лютым 1922 гады, у парадку асобага задання, Габышаў быў прызначаны ўпаўнаважаным па перасоўванню ваенных частак Нестара Каландарышвілі.
У 1922 г. абіраецца дэлегатам ад Алёкмінскай акругі на 1-ю Якуцкую абласную партканферэнцыю і 1-й Усеякуцкі ўстаноўчы з’езд Саветаў. З утварэннем Якуцкай АССР 27 красавіка 1922 г. дырэктыўныя органы рэспублікі адклікаюць Габышава ў Якуцк на працу ў Наркамат гандлю і прамысловасці. У 1923 г. накіроўваюць у Маскву на вучобу ў Інстытут народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава. У 1924 г. яго зноў адклікаюць у ЯАССР на пасаду адказнага сакратара ЯЦВК. На III-м Усеякуцкім з’ездзе Саветаў у снежні 1924 г. Габышаў выбіраецца сябрам і сакратаром ЯЦВК. У 1925 г. выконваючы абавязкі Народнага камісара ўнутраных спраў ЯАССР. З 1925 г па май 1928 г. — на гаспадарчай працы ў спажыўкааперацыі ЯАССР. У чэрвені 1928 г. прызначаецца Народным камісарам земляробства ЯАССР. На VI Усеякуцкім з’ездзе Саветаў, які праходзіў у лютым — сакавіку 1929 г., ім быў зроблены даклад «Пра зямельную рэформу ў Якутыі», у якім была выкладзена праграма ажыццяўлення зямельнай рэформы.
У 1931—1934 гг. аспірант Маскоўскага навукова-даследчага саўгаснага інстытута. Па заканчэнні аспірантуры ён быў пакінуты працаваць у інстытуце, спачатку на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, пазней — кіраўніка навуковага аддзела. У чэрвені 1937 г. была абаронена дысертацыя і кваліфікацыйная камісія Усесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна зацвердзіла яго кандыдатам сельскагаспадарчых навук. Ён становіцца старшым навуковым супрацоўнікам Усесаюзнага НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі, а з 1938 г. начальнікам тэхнічнага аддзела Народнага камісарыята саўгасаў СССР. 7 чэрвеня 1939 г. Навуковая рада Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева аднадушна прысвоіла яму навуковую ступень доктара эканамічных навук.
Ён атрымлівае кафедру эканомікі і арганізацыі сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці ў Маскоўскім заатэхнічным (пушна-футравым) інстытуце, якой ён загадвае на працягу 15 гадоў. У 1940 г. Габышаву прысвойваецца званне прафесара. З 1940 г. па 1945 г. Габышавым вяліся даследчыя працы па каракуляводстве Узбекскай ССР. З 1945 г. па 1947 г. ім была праведзена комплексная экспедыцыя па вывучэнні табуновай конегадоўлі і кармавых рэсурсаў ЯАССР.
За заслугі ў галіне навукі 4 лістапада 1947 г. Міхаілу Фёдаравічу Габышаву было прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі ЯАССР. Ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1947 і 1951 гг. ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага савета ЯАССР.
З 1954 годзе М. Габышаў працуе ў Мінску, дырэктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР і пражываў у чатырохпакаёвай кватэры ў Мінску на праспекце імя Сталіна. На свой заробак сабраў калекцыю твораў заходнееўрапейскага мастацтва на «сто тысяч рублёў у маштабе новых грошаў», якую пасля яго смерці перавезлі спецавіярэйсам у Якуцк.
Некалькі твораў заходнееўрапейскага мастацтва ад ягоных дзяцей, Л. М. і Г. М. Габышавых, былі набыты Дзяржаўным мастацкім музеем Беларусі: першыя набыткі датуюцца 1960 годам, калі ў музей паступілі творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, — мэблевы гарнітур XIX стагоддзя. Пазней, у 1961 годзе, былі набыты жывапісныя творы Фрэдэрыка дэ Мушэрона, Томаса Херэманса, Карла Лота, Яна Жэллі, а таксама шэрагу невядомых італьянскіх, галандскіх і французскіх мастакоў. Быў набыты твор Жана-Батыста Карпо.
Музей заходнееўрапейскага мастацтва На аснове калекцыі заходнееўрапейскага мастацтва М. Ф. Габышава, у будынку былога Казначэйства, быў адкрыты філіял Якуцкага мастацкага музея — Музей заходнееўрапейскага мастацтва, якім пачаў загадваць ягоны сын Леў Міхайлавіч Габышаў. Імя М. Ф. Габышава музею было нададзенае ў 1970 годзе.
Народны мастак БССР Заір Азгур адліў у бронзе бюсты М. Ф. Габышава, якія планавалася ўсталяваць у Алёкмінску і перад будынкам філіяла музея ў Якуцку. Музей заходнееўрапейскага мастацтва імя М. Ф. Габышава ў 1995 г. быў ператвораны ў Галерэю замежнага мастацтва імя праф. М. Ф. Габышава, якая тулілася ў пакоях жылога дома поруч з Якуцким камандным вучылішчам. Пасля рэстаўрацыйных прац у былым будынку Казначэйства ў Якуцку калекцыя Габышава ізноў перамясцілася туды.
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі адбылося 23 чэрвеня 2007 годзе. Дачка Льва Міхайлавіча Габышава — Ася Львоўна Габышава, па спадчыне «нязменны» дырэктар. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў загад аб прысваенні ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі» Асі Габышавай — генеральнаму дырэктару дзяржаўнай установы «Дзяржаўны музейны мастацкі комплекс „Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Саха (Якутыя)“» за «заслугі ў вобласці мастацтва».
Творы Организация свиноводческих ферм в совхозах. Москва 1938. Организация каракулеводческих совхозов. Самарканд. 1942. Организация работ на каракулеводческой ферме. Самарканд. 1943. Пути развития животноводства Якутии. Якутск. 1944. 94 с. Мастер высокого урожая. Об опыте героя Социалистического Труда тов. Н. К. Барамыгина. Якутск. 1953. 20 с. Якутская лошадь. Типы якутских лошадей, способы их разведения и содержания. Якутск. 1957. Москва в зиму 1920—1921 (Воспоминания). // Полярная звезда. № 2. Якутск. 1966. С. 86-87. Якутское коневодство. Экономика и организация табунного коневодства в Якутской АССР. Якутск. 1966. 250 с. Якутское коневодство. (Экономические и организационные основы коневодства). Избранные труды. Якутск. 1972. 424 с. Якутское коневодство (экономические и организационные основы коневодства). Новосибирск. 2002.
Крыніцы
Літаратура Петров В. Профессор Михаил Федорович Габышев. // Кыым. Якутскай. Тохсунньу 17 к. 1947. Морозов М. Ценная коллекция. // Советская Белоруссия. Минск. 12 января 1957. С. 4. Морозов М. Сыаналаах коллекция. // Кыым. Якутскай. Олунньу 1 к. 1957. Морозов М. Редкая коллекция. // Огонек. № 8. Москва. 1957. С. 28. Михаил Федорович Габышев. [Некролог] // Кыым. Балаҕан 1 к. 1958 с. Габышев М. Ф. /Некролог/ // Социалистическая Якутия. 4 сентября 1958. Лобанов П., Брежнев Д., Ростовцев. Н., Синягин И., Витт В., Бурлаков Н. Михаил Федорович Габышев (1902—1958). [Некролог] // Вестник сельскохозяйственной науки. № 12. Москва. 1958. С. 155. Морозов М. Редкая коллекция. // Советская Россия. Москва. 22 декабря. 1960. Морозов М. Судьба ценной коллекции. // Советская Белоруссия. Минск. 11 февраля. 1961. С. 4. Морозов М. Подарено Якутии. // Огонек. № 7. Москва. 1961. С. 29. Габышев Л. М. Аан дойду культуратын күндү айымньылара. // Кыым. Якутскай. Олунньу 1 к. 1957. Габышев Л. Судьба коллекции профессора М. Ф. Габышева. // Социалистическая Якутия. 20 февраля 1962. Аргунов И. Наследие. // Социалистическая Якутия. Якутск. 1 апреля. 1962. Габышев Л. М. Ф. Габышев олуҕун бутуннуу — төрөөбут нөруотугар. // Хотугу сулус. № 3. Якутскай. 1962. С. 142—149. Попов Н. Человек большой судьбы. К 65-летию со дня рождения проф. М. Ф. Габышева. // Социалистическая Якутия. 29 октября 1967. Габышев Л. Михаил Федорович Габышев. (К 65-летию со дня рождения). // Календарь знаменательных и памятных дат Якутской АССР на 1967 год. Якутск. 1967. С. 160—163. Профессор М. Ф. Габышев аатынан. // Кыым. Кулун тутар 1. 1970 с. Петров А. Жизнь, отданная науке. /К 70-летию со дня рождения д-ра экономических наук, проф. М. Ф. Габышева/ // Социалистическая Якутия. 29 октября. 1972. Петров А. Наукаҕа анаммыт улахан олох. // Эдэр коммунист. Сэтинньи 1 к. 1972. Габышева А. Гражданский подвиг ученого. // Социалистическая Якутия. Якутск. 30 октября 1982. Анисимова Н. Шедевры… в фондах. /О проблемах музея им. М. Ф. Габышева./ // Социалистическая Якутия. Якутск. 17 августа 1990. Дарбасов В. Бөдөҥ ученай, коллекционер этэ. // Саха сирэ. Балаҕан ыйын 1 к. 1992. Алексеев Н. Кууhун сутэрэ илик уэрэтии: Проф. М. Ф. Габышев уонна саха сылгыта. // Кыым. Алтынньы 30 к. 1992. С. 3. М. Ф. Габышев. (90 лет со дня рождения). // Якутия — 1992. Календарь знаменательных и памятных дат. Якутск. 1992. С. 79-80. Туралысов К. Габышев, сын Габышева (к 70-летию со дня рождения). // Молодежь Якутии. Якутск. 9 апреля 1993. С. 11. Алексеев В. Профессор туhунан ахтыылар. // Саха сирэ. Атырдьах ыйын 13 к. 1993. С. 5. Косин М. История о том, как музей им. М. Габышева оставили с носом. // Эхо столицы. Якутск. 27августа 1999. С 5. Петров В. Меценаты земли якутской. // Национальный художественный музей Республики Саха (Якутия). Якутск. 1999. С. 25-26. Габышева А. Все школы европейского искусства… (К 90-летию М. Ф. Габышева). // Национальный художественный музей Республики Саха (Якутия). Якутск. 1999. С. 26-27. Пестерев В. Меценат советского времени — М. Ф. Габышев. // Пестерев В. История Якутии в лицах. Якутск. 2001. С. 221—223. Ядрихинский В. В. Профессор М. Ф. Габышев үөрэҕэ тоҕо олоххо киирбэтэ. // Ядрихинскай В. В. Сылгы этин элбэтиэҕиҥ. Дьокуускай. 1999. с. 13-17. Алексеев Н. Д. 100 лет со дня рождения М. Ф. Габышева, доктора экономических наук, профессора, заслуженного деятеля науки ЯАССР. // Якутия 2002. Календарь замечательных и памятных дат. Якутск. 2002. С. 105—107. Пэндзаль З. Коллекция профессора Михаила Габышева. // Літоўка ды Саха. Сшытак 3. Койданава. 2011. С. 62-70.
Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Калекцыянеры мастацтва Катэгорыя:Калекцыянеры СССР Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі