Лука́ () — былы засценак, потым пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіў у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя два засценкі Лука, якія месціліся непадалёк адзін ад аднаго, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1860 годзе было 4 двары. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. Краязнавец Аляксандр Ельскі апісваў Луку як засценкі ў цалкам бязлюднай, балотнай мясцовасці, паміж Шацкам, Вяркаламі і Хатлянамі, атачонай балотамі і амшарамі, званымі: Гнілое, Язвіны, Карытна, Бабовае і Алексіна. Паводле Ельскага, цяжка знайсці больш дзікія і аддаленыя месцы, пра якія кажуць «ані Бога, ані людзей».
Паводле перапісу 1908 года ёсць таксама хутар Лука-Луцішча. Паводле перапісу 1917 года ёсць засценак Лука, побач хутары Лука-Уборкі і Луцішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Населеныя пункты займелі статус пасёлка, у 1926 годзе на поўнач ад пасёлка Лука (7 двароў) быў пасёлак Луцішча (2 двары), паўднёвы колішні засценак меў назву Лука Асовыя (10 двароў). За часамі масавых палітычных рэпрэсій у 1937 годзе быў арыштаваны і асуджаны калгаснік у калгасе імя Варашылава вёскі Лука Антон Вікенцевіч Багрыцэвіч (ураджэнец Сціпіркі). У 1938 годзе арыштаваны і асуджаны да расстрэлу ўраджэнец Лукі Іван Антонавіч Дабрынеўскі.
У 1939 годзе ў пасёлку Лука было 10 двароў, у пасёлку Лука Асовыя 11 двароў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 1 красавіка 1960 года пасёлак уваходзіў у склад Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. У 1966 годзе жыхары сселены ў Задашчэнне ў межах савецкай ліквідацыі «неперспектыўных вёсак». Скасаваны ў 1968 годзеРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 16 мая 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214)..
Насельніцтва
1908 год: Лука-Луцішча — 1 двор, 8 жыхароў 1917 год: Лука — 6 двароў, 41 жыхар, усе беларусы Лука-Уборкі — 1 двор, 6 жыхароў, усе беларусы Луцішча — 1 двор, 8 жыхароў, усе беларусы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі