Пійры () — вёска ў воласці Тарту павета Тартумаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Пійрыссаарэ. Размешчана на востраве Пійрыссаар у Чудскім возеры. Вышыня над узроўнем мора — 36 метраў.
У вёсцы знаходзяцца ўсе тры астраўныя могілкі — два праваслаўныя і адны лютэранскія. Акрамя Пійры на востраве Пійрыссаар ёсць яшчэ дзве маленькія вёскі: Саарэ і Тоані.
Насельніцтва
Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі