Зміцер Юр’евіч Юркевіч (нар. 1975) — беларускі даследчык-архівіст і краязнавец, мастак-перформер і арт-куратар.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Былы рэзідэнт берлінскай арт-сядзібы «Тахелес». Куратар фестывалю «Дах». У 2013 годзе ўнутры куратарскай групы стварыў і кіруе Арт-суполкай імя Тадэвуша Рэйтана.

Ініцыятар адраджэння радавога маёнтка Рэйтанаў у Грушаўцы пад Ляхавічамі. Аўтар шэрагу артыкулаў прысвечаных роду Рэйтанаў у «Культуры», «Краязнаўчай газеце», «Звяздзе», «Голасе Радзімы», «Аргументах і Фактах».

Калумніст газеты «Культура».

Аўтар шматлікіх навуковых і публіцыстычных артыкулаў генеалагічнай і краязнаўчай тэматыкі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Перформеры Беларусі Катэгорыя:Арт-куратары Беларусі