Шарлота Сафія Генрыета Буф (, у замужжы Кестнер; , Дом Лоты,  — , ) — прататып вобраза Лоты ў рамане «Пакуты маладога Вертэра» Ёгана Вольфганга Гётэ; цётка Ёгана Генрыха Буфа.

Біяграфія Нарадзілася ў Вецлары, у сям’і чыноўніка нямецкага ордэнскага двара Генрыха Адама Буфа (1711—1795) і яго жонкі Магдалены Эрнесціны Буф, народжанай Фейлер (1731—1771), яна была другой з 6 братоў і сясцёр быў Вільгельм Карл Людвіг Буф (1769—1841), які пасля стаў бацькам хіміка, фізіка і педагога Генрыха Буфа (1805—1878). Гётэ пазнаёміўся з Шарлотай на танцавальным вечары, зладжаным у Вецлары 9 чэрвеня 1772 года стрыечнай бабуляй Гётэ. Лота скарыла Гётэ сваёй знешнасцю і шчырасцю. Як апісваецца ў «Пакутах маладога Вертэра», яны пратанцавалі ўвесь вечар.

У 1773 годзе Шарлота выйшла замуж за юрыста Ёгана Крысціяна Кестнера (1741—1800) і пераехала ў Гановер. У яе нарадзілася восем сыноў і чатыры дачкі. Шарлота Буф падтрымлівала перапіску з Гётэ, у тым ліку прасіла ў яго падтрымкі для свайго сына, дыпламата Аўгуста Кестнера.

У 1816 годзе Шарлота Кестнер на некалькі тыдняў прыязджала ў Веймар, дзе жыла яе малодшая сястра, і сустрэлася з Гётэ. Аднак сустрэча аказалася адзінай і прахалоднай. Гэты эпізод апісаны ў рамане Томаса Мана «Лота ў Веймары», паводле якога ў 1974 годзе быў зняты аднайменны мастацкі фільм з удзелам Лілі Палмер.

Шарлота Буф была пахаваная на Гановерскіх садовых могілках.

Крыніцы