Мікалай Канстанцінавіч Абрамаў (нар. , г. , Расія) — беларускі мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст.
Біяграфія
Нарадзіўся года ў Саратаве у сям'і мастачкі Антаніны Абрамавай (нар. 1926). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Жыве ў г. Барысаве.
Творчасць Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кераміст. Асноўныя творы: дэкаратыўная кампазіцыя «Пераможаны», дэкаратыўныя пласты «Мірскі нацюрморт», «Нацюрморт з вазаю», «Нацюрморт лясны», дэкаратыўны свяцільнік у актавай зале Дома творчасці Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі, набор для кавы «3 гарэлкаю», сервіз для чаю «Шакаладны».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя