Алег Уладзіміравіч Жукаў () — беларускі паэт-песеннік, аўтар больш за трыста песень для расійскіх і беларускіх выканаўцаў, музыка, кампазітар, выканаўца.

Біяграфія Нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў Днепрапятроўску.

Песеннай творчасцю займаўся са школьных гадоў. На прафесійным узроўні — з 1967 года са з’яўленнем першых песень, напісаных сумесна з Юрыем Антонавым, і працы вакалістам-інструменталістам у ВІА «Тоніка» Віктара Вуячыча (1967—1971).

Жукаў — аўтар каля трохсот запісаных песень. Аўтар сцэнарыяў для тэле- і радыёперадач, двух фільмаў-канцэртаў на беларускім ТБ. Выдаў дзевяць дыскаў, аўтар гімнаў музычных фестываляў «Славянскі базар», «Залаты шлягер», конкурсу «Тэлевяршыня».

Памёр 31 кастрычніка 2024 года ў Мінску ва ўзросце 87 гадоў.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты-песеннікі СССР Катэгорыя:Паэты-песеннікі Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты