Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі Талачынскага раёна 5 гета:
у Коханаве (верасень 1941 — студзень 1942, больш за 300 загінулых), у Абольцах (14 жніўня 1941 — 2 чэрвеня 1942, каля 150 забітых), у Славенях (лета 1941 — 16 сакавіка 1942, дзясяткі забітых), у Слаўным (9 ліпеня 1941 — 15 сакавіка 1942, больш за 140 забітых), у Талачыне (верасень 1941 — 13 сакавіка 1942, больш за 2000 забітых).
3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Бароўскі Іван — за выратаванне Барада Машы ў вёсцы СлабодкаЯд Вашем. История спасения. Иван Боровский. . Зайцаў Ціт — за выратаванне Барада Машы ў ТалачынеЯд Вашем. История спасения. Тит Зайцев. . Плескач Вольга — за выратаванне Хацкевіч Вольгі і яе сына Леанарда ў вёсцы ХахлоўкаЯд Вашем. История спасения. Ольга Плескач. .
Помнікі яўрэям, забітым нацыстамі на тэрыторыі Талачынскага раёна, устаноўлены ў КоханавеМ. Хмелюк, М. Королев. «Стали просто землей и травой…» , у СлавеняхА. Авраменко. Моё местечко , у Слаўным і ТалачынеHolocaust in Tolochin .
У лесе каля вёскі Маціёва, ва ўрочышчы Даўгава балота, у 1941—1942 гадах былі расстраляныя мноства людзей — у асноўным, яўрэяў, і таксама савецкіх актывістаў, партыйных работнікаў і падпольшчыкаў. У 1963 годзе астанкі забітых сабралі і перапахавалі ў адну магілу. У 1967 годзе на ёй усталявалі помнік з выявай старога і жанчыны з дзіцем.
Крыніцы
Літаратура I. П. Шамякін, Г. К. Кісялёў, Я. В. Малашэвіч i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Талачынскi раён». — Минск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1988. — 654 с. — ISBN 5-85700-007-6.
Талачынскі раён Катэгорыя:Гісторыя Талачынскага раёна