Іван Гашпаравіч (, нар. 27 сакавіка 1941, Полтар) — дзяржаўны дзеяч Славакіі, прэзідэнт Славацкай рэспублікі з 2004, вучоны-юрыст.
Біяграфія У 1964 скончыў юрыдычны факультэт універсітэта імя Коменскага ў Браціславе. У 1965—1966 працаваў у абласной пракуратуры ў гарадах Марцін і Нітра. У 1966—1968 — пракурор гарадской пракуратуры Браціславы. У 1966—1989 — намеснік старшыні міжнароднай камісіі Чэхаславацкай хакейнага саюза. У 1968 абараніў дысертацыю і з гэтага ж года выкладаў на кафедры крымінальнага права, крыміналогіі і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта ўніверсітэта імя Коменскага. У 1989 — сустаршыня Форуму незалежных юрыстаў Славакіі. У 1990 — прарэктар універсітэта імя Коменскага. У ліпені 1990 — сакавіку 1992 — генеральны пракурор Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай рэспублікі (ЧСФР). У 1992 — прафесар і член навуковага савета ўніверсітэта імя Коменскага. З чэрвеня 1992 — член прэзідыума Нацыянальнага савета (парламента) Славацкай рэспублікі. У 1994—1998 — старшыня Нацыянальнага савета Славацкай Рэспублікі. У 1998—2002 — дэпутат Нацыянальнага савета Славацкай рэспублікі.
Спасылкі Prezident Slovenskej republiky
Катэгорыя:Прэзідэнты Славакіі Катэгорыя:Юрысты Славакіі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Універсітэта Коменскага