Валына-Падольская монакліналь () — тэктанічная структура на паўднёвым захадзе Усходне-Еўрапейскай платформы на тэрыторыі Украіны. Разглядаецца як найбольшая структура Днястроўскага перыкратона.
Фундамент утвораны дарыфейскім комплексам крышталічных парод, залягае на глыбіні дзясяткаў—соцень метраў на поўначы і ўсходзе, пагружаючыся на 5—6 тысяч метраў на поўдні і захадзе. У гэтым жа напрамку ўзрастае і магутнасць асадачнага чахла, дасягаючы максімуму ў межах Валына-Аршанскага прагіну.
Вялікае значэнне маюць неатэктанічныя рухі, якія праяўляюцца ў фарміраванні сучаснага рэльефу Валынскага і Падольскага ўзвышшаў.
Літаратура Глушко В. В. Волино-Подільська монокліналь // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1.
Катэгорыя:Тэктоніка Украіны Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская платформа