Этнаграфічная Літва () — канцэпцыя, паводле якой этнічная літоўская тэрыторыя займала значную частку тэрыторый Вялікага Княства Літоўскага. З гэтага пункту гледжання літоўцы — усе сучасныя жыхары гэтых абласцей, незалежна ад таго, размаўляюць яны на літоўскай мове і лічаць сябе літоўцамі ці неThomas Lane, Lithuania: Stepping Westward, Routledge, 2001, , Google Print, p. 30.

На думку прыхільнікаў канцэпцыі, асобы іншых нацыянальнасцей, што цяпер пражываюць у межах этнаграфічнай Літвы, у прыватнасці беларусы і палякі, былі славянізаваны, а таму іх патрэбна рэлітуанізаваць. Сваю пазіцыю яны абгрунтоўваюць тым, што этнічная прыналежнасць вызначаецца не мовай, а паходжаннем.

Упершыню падобныя погляды былі згаданы ў 1905 годзе, у год Вялікага Віленскага сойму, калі старшыня Кабінета міністраў Расійскай імперыі Сяргей Вітэ атрымаў памятку, дзе казалася: «літоўцы, ведаючы, што населеная імі з гістарычных часоў тэрыторыя складаецца з літоўскіх губерняў Паўночна-Заходняга краю: Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў, часткі Курляндыі і Сувалкаўскай губерні (уключаных у Царства Польскае), лічаць іх у этнаграфічным дачыненні літоўскімі, а іх жыхароў, якія жывуць там разам з літоўцамі, або прышэльцамі — як палякаў, яўрэяў і рускіх, — або славянізаванымі літоўцамі, як беларусаў». Сярод вядомых прадстаўнікоў канцэпцыі быў Мікалас Біржышка.

Паводле меркавання польскага гісторыка Пятра Ласоўскага, ідэя этнаграфічнай Літвы супярэчыла правам на самавызначэнне народаў, які пражываюць на гэтых тэрыторыях, асабліва палякаў і беларусаў.

Гл. таксама Літвінізм

Крыніцы

Катэгорыя:Палітыка Літвы Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Ірэдэнтызм Катэгорыя:Дыскусія вакол спадчыны Вялікага Княства Літоўскага