Прафесура імя Гаральда Вівіяна Хармсварта (), таксама Хармсвартская прафесура — імянная кафедра па гісторыі ЗША ў Оксфардскім універсітэце. Тэрмін прабывання на гэтай пасадзе складае адзін год.

Гісторыя кафедры Заснавана брытанскім газетным магнатам Гаральдам Сідні Хармсвартам, 1-м віконтам Ротэрмір, (1868—1940) у памяць аб яго сыне Гаральдзе Вів’ене Альфрэды Сэнт-Джорджы, што загінуў на Першай сусветнай вайне, і быў вялікім аматарам гісторыі.

Лорд Ротэрмір таксама заснаваў падобныя прафесуры ў Кембрыджскім універсітэце: імя Вера Хармсварта па імперскай і марской гісторыі ў памяць аб іншым сваім сыне, які таксама загінуў на той жа вайне, і па англійскай літаратуры імя караля Эдуарда VII, які памёр у 1910 годзе.

Хармсвартская прафесура была заснавана ў 1922 годзе дзякуючы ахвяраванню ў . Прафесары, якія займаюць гэтую кафедру, працуюць у Каледжы Каралевы пры Оксфардскім універсітэце і, з 2001 года, у Ратэрмераўскім інстытуце амерыканскіх даследаванняў. У апошнім інстытуце таксама знаходзіцца бібліятэка імя Вера Хармсварта (брата Г. В. Хармсварта).

Прафесара-кіраўніка кафедрай выбіраюць сумесна дзве спецыяльныя камісіі: адна ў Оксфардскім універсітэце, а другая — у Амерыканскай гістарычнай асацыяцыі праз спецыяльны камітэт, заснаваны ў 1939 годзе.

Кіраўнікі кафедры

Сэмюэл Эліят Морысан (Samuel Eliot Morison, 1922—1925) Роберт Мак-Нат Мак-Элрой (Robert McNutt McElroy, 1925—1939) Томас Джэферсан Вертэнбэйкер (Thomas Jefferson Wertenbaker, 1939) Джозеф Алан Нэвінз (Joseph Allan Nevins, 1940) вакантнае месца (1941) Уолтэр Прэскат Уэб (Walter Prescott Webb, 1942) вакантнае месца (1943) Томас Джэферсан Вертэнбэйкер (Thomas Jefferson Wertenbaker, 1944) вакантнае месца (1945) Уолт Уітмэн Ростаў (Walt Whitman Rostow, 1946) Дэвід Морыс Потэр (David Morris Potter, 1947) Луіс Мортан Хакер (Louis Morton Hacker, 1948) Мэрыл Манро Джэнсен (Merrill Monroe Jensen, 1949) Чарльз Сэкет Сіднар (Charles Sackett Sydnor, 1950) Лоўрэнс Генры Гіпсан (Lawrence Henry Gipson, 1951) Генры Стыл Камагер (Henry Steele Commager, 1952) Рэй Ален Білінгтан (Ray Allen Billington, 1953) Комер Ван Вудвард (Comer Vann Woodward, 1954) Франк Фрыдэль (Frank Friedel, 1955) Артур Юджын Бэстар-малодшы (Arthur Eugene Bestor Jr., 1956) Уолтэр Джонсан (Walter Johnson, 1957) Артур Стэнлі Лінк (Arthur Stanley Link, 1958) Дэвід Герберт Дональд (David Herbert Donald, 1959) Джордж Эдвін Моўры (George Edwin Mowry, 1960) Кенет Мілтан Стэмп (Kenneth Milton Stampp, 1961) Рычард Нельсан Керэнт (Richard Nelson Current, 1962) Фрэнк Эверсан Вандывер (Frank Everson Vandiver, 1963) Джозеф Алан Нэвінз (Joseph Allan Nevins, 1964) Бэл Ірвін Уайлі (Bell Irvin Wiley, 1965) Томас Гары Уільямс (Thomas Harry Williams, 1966) Дон Эдвард Ферэнбахер (Don Edward Fehrenbacher, 1967) Флетчар Мелвін Грын (Fletcher Melvin Green, 1968) Дэвід Браён Дэвіс (David Brion Davis, 1969) Чарльз Грыр Селерс-малодшы (Charles Grier Sellers Jr., 1970) Уільям Эдвард Лактэнберг (William Edward Leuchtenburg, 1971) Оскар Хэндлін (Oscar Handlin, 1972) Карл Нойман Дэглер (Carl Neumann Degler, 1973) Рычард Клемент Уэйд (Richard Clement Wade, 1974) Джэк Філіп Грын (Jack Philip Greene, 1975) Джон Мортан Блам (John Morton Blum, 1976) Уілі Лі Нікалс Роўз (Willie Lee Nichols Rose, 1977) Норман Артур Грэйбнер (Norman Arthur Graebner, 1978) Эрык Луіс Мак-Кітрык (Eric Louis McKitrick, 1979) Мортан Келер (Morton Keller, 1980) Джэймс Тайлер Патэрсан (James Tyler Patterson, 1981) Сэмюэл Пфрымер Хэйз (Samuel Pfrimmer Hays, 1982) Джон Уілард Шай (John Willard Shy, 1983) Джозэф Морган Кюсер (Joseph Morgan Kousser, 1984) Дэвід Хакет Фішэр (David Hackett Fischer, 1985) Дэвід Майкл Кенэдзі (David Michael Kennedy, 1986) Рычард Слейтар Дан (Richard Slator Dunn, 1987) Джордж Марш Фрэдрыксан (George Marsh Fredrickson, 1988) Дэніэл Уокер Хаў (Daniel Walker Howe, 1989) Джойс Олдэм Эплбай (Joyce Oldham Appleby, 1990) Джэймс Хенрэта (James A. Henretta, 1991) Джон Льюіс Гэдзіс (John Lewis Gaddis, 1992) Эрык Фоўнер (Eric Foner, 1993) Роберт Далек (Robert A. Dallek, 1994) Дэвід Майкл Кенэдзі (David Michael Kennedy, 1995) Роберт Лоўрэнс Мідлкаўф (Robert Lawrence Middlekauff, 1996) Эрнэст Рычард Мэй (Ernest Richard May, 1997) Алан Брынклі (Alan Brinkley, 1998) Робін Уільям Вінкс (Robin William Winks, 1999) Тымаці Хол Брын (Timothy Hall Breen, 2000) Дэвід Альберт Холінгер (David Albert Hollinger, 2001) Мелвін Пол Лефлер (Melvyn Paul Leffler, 2002) Рычард Р. Біман (Richard R. Beeman, 2003) Джоэл Генры Сілбі (Joel Henry Silbey, 2004) Кэтрын Кіш Склар (Kathryn Kish Sklar, 2005) Лінда Каўфман Кербер (Linda Kaufman Kerber, 2006) Лізабэт Коэн (Lizabeth Cohen, 2007) Пітэр Стывенс Онуф (Peter Stevens Onuf, 2008) Робін Дэвіс Джыбран Кэлі (Robin Davis Gibran Kelley, 2009) Іэн Роберт Тайрэл (Ian Robert Tyrrell, 2010) Філіп Д. Морган (Philip D. Morgan, 2011) Гэры Герстл (Gary Gerstle, 2012) Рычард Дж. М. Блэкет (Richard J. M. Blackett, 2013) Анэт Гордан-Рыд (Annette Gordon-Reed, 2014) Крысцін Хогансан (Kristin L. Hoganson, 2015) Алан Шоў Тэйлар (Alan Shaw Taylor, 2016) Эліят Уэст (Elliott West, 2017) Барбара Даян Сэвідж (Barbara Dianne Savage, 2018) Пітэр Купер Манкал (Peter Cooper Mancall, 2019—2021); прафесура была часова прыпынена на час COVID-19. Патрык Грыфін (Patrick Griffin, 2021) Брус Шульман (Bruce Schulman, 2022) Элізабэт Варон (Elizabeth R. Varon, 2023) Ліза Мак-Гір (Lisa McGirr, 2024) Эліга Гулд (Eliga Gould, 2025) Лоры Мафлі-Кіп (Laurie Maffly-Kipp, 2026)

Крыніцы

Катэгорыя:Імянныя прафесуры ў Оксфардскім універсітэце Катэгорыя:Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта