За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Магілёўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахИ. Шендерович. Забытое гетто / «Гісторыя Магілёва: міулае i сучаснасць». — Могилев, 2003. — С. 100—101.История могилевского еврейства. Документы и люди / сост.: А. Л. Литин, И. М. Шендерович. — Могилев: Амелия Принт, 2009.-Кн. 2.-С. 371—374..
Яўрэяў у раёне забівалі ў Магілёве, вёсках Барсукі (каля 100 чалавек), Гуслянка, Дашкаўка (42 чалавекі), Завярэжжа (111 чалавек), Зацішша, Кадзіна (500 чалавек у сакавіку 1942 года), Казіміраўка, Княжыцы, Міхалёва, Новае Пашкава, Палыкавічы (месцы расстрэлаў знаходзяцца на заходняй ускраіне вёскі), Хаткі, Сялец (108 чалавек), Старое Пашкава (месцы расстрэлаў знаходзяцца за паўкіламетра на паўднёвы захад ад вёскі), Сухары (84 чалавекі), у пасёлку Днепр і іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: У гета горада Магілёў (13 жніўня 1941—1943) былі закатаваныя і забітыя каля чалавек. У гета вёскі Дашкоўка (да 28 верасня 1941) было забіта 42 чалавекіЛитин А., Шендерович И. История местечка Дашково . У гета вёскі Княжыцы (да 25 верасня 1941) забіты 51 чалавекБурачевская О. Л. Холокост — кровавый след в истории Могилевщины в годы войны .
У Магілёўскім раёне 13 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Шарамеццевы Сяргей, Зінаіда і УладзімірЯд Вашем. История спасения. Шереметьевы Сергей, Зинаида и Владимир. ; Руцкая СцепанідаЯд Вашем. История спасения. Руцкая Степанида. ; Кашнякоў СцяпанЯд Вашем. История спасения. Кошняков Степан. ; Курбанава (Паўлінковіч) НадзеяЯд Вашем. История спасения. Курбанова (Павлинкович) Надежда. ; Глушакова ВольгаЯд Вашем. История спасения. Глушакова Ольга. ; Цітовы Ксенія, Яўгенія і МарыяЯд Вашем. История спасения. Титовы Ксения, Евгения и Мария. ; Лаўровы Адам і ВарвараЯд Вашем. История спасения. Лавровы Адам и Варвара. ; Прэнз (Каранчук) ЛюдмілаЯд Вашем. История спасения. Пренз (Каранчук) Людмила. .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Магілёве (на вуліцы Лазарэнкі і на Машэкаўскіх яўрэйскіх могілках), два помнікі — у Дашкаўцы (у 1968 годзе) і яшчэ адзін — у Старым Пашкаве (у 1965 годзе).
Крыніцы
Літаратура
Магілёўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскага раёна