За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Асіповіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахШульман А. . Ужо ў кастрычніку 1942 года сакратар Асіповіцкага падпольнага камітэта КП(б)Б Галант у дакладной запісцы на імя сакратара Бабруйскага падпольнага міжрайкама КП(б)Б Кардовіча паведамляў, што «па Асіповіцкім раёне ўсяго маецца насельніцтва 59 тыс. чалавек, яўрэйскага насельніцтва няма…».
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 9 гета: У гета ў Градзянцы (восень 1941 — 4 сакавіка 1942) былі забітыя больш за 150 габрэяў. У гета Дараганава (восень 1941 — май 1942) былі закатаваныя і забітыя 162 габрэя. У гета Ялізава (лета 1941 — 21 студзеня 1942) былі забітыя каля 300 габрэяў. У гета ў санаторыі «Крынкі» каля аднайменнай вёскі (восень 1941 — 2 красавіка 1942) апошніх яшчэ жывых 84 габрэйскіх дзіцяці забілі 2 красавіка 1942 года. У гета ў Лапічах (лета 1941 — вясна 1942) былі забітыя больш за 150 габрэяў. У гета ў Ліпене (ліпень — жнівень 1941) былі забітыя больш за 300 габрэяў. У гета ў Асіповічах (ліпень 1941 — 5 лютага 1942) былі забітыя не менш за 440 габрэяў. У гета ў Свіслачы (лета 1941 — восень 1942) былі забітыя больш за 1000 габрэяў. У гета ў Ясене (лета 1941 — 2 сакавіка 1942) былі забітыя каля 150 габрэяў.
У Асіповіцкім раёне 8 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дзянісаў АляксейЯд Вашем. , Лысюк НінаЯд Вашем. , Мятліцкі ФёдарЯд Вашем. , Міхадзюк Лідзія і МіхаілН. Л. Цыганок, В. Новик, В. Зайцева. Яд Вашем. , Раковіч Ніна і КірылЯд Вашем. , Стэфан КучынскіЯд Вашем. .
У раёне ўсталяваныя некалькі помнікаў габрэям-ахвярам нацысцкага генацыду: у Градзянцы, ДараганавеИ. Разумовский. , ЯлізавеЦыганок Н. , КрынкахС. Лицкевич. , Советская Белоруссия № 182 (23326). 26 сентября 2009 г., ЛіпенеЛ. Смиловицкий. , Асіповічах. Яўрэям вёсак Свіслач і Ясень помнікі стаяць на яўрэйскіх могілках БабруйскаБаршай А. Дрозд Е. . Памятная дошка на месцы перапахавання 76 яўрэяў Ліпеня знаходзіцца на яўрэйскіх могілках Асіповічаў. У школьным музеі ў вёсцы Дараганаве частка экспазіцыі прысвечана гісторыі Халакоста ў Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Асіповіцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Асіповіцкага раёна