Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян (;  — ) — Прэзідэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (2004—2022).

Сын Зайда ібн Султана аль-Нахаяна, эміра Абу-Дабі і першага прэзідэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. У 1971 годзе быў вылучаны бацькам як пераемнік і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Таксама ўзначальваў Вярхоўную Раду па справах нафты. Пасля смерці бацькі ў лістападзе 2004 году стаў эмірам Абу Дабі (2 лістапада), а на наступны дзень прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Шэйх Халіфа карыстаецца папулярнасцю ў арміі, мае рэпутацыю стрыманага чалавека. Захапляецца традыцыйнымі відамі арабскага спорту: сакаліным паляваннем і рыбалкай.

Спасылкі Афіцыйная біяграфія на сайце ўрада ААЭ

Катэгорыя:Прэзідэнты Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Катэгорыя:Мільярдэры ААЭ Катэгорыя:Ан-Нахаян