Карл Ёхан Алексіс Энкель (; , — , ) — фінскі палітык, дыпламат і афіцэр; з 1918 па 1919, у 1922, у 1924 і з 1944 па 1950 год — міністр замежных спраў Фінляндыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Фінляндскі кадэцкі корпус у Хаміна, быў афіцэрам. Праходзіў службу ў шэрагах рускай імператарскай арміі.
Пасля адрачэння імператара ў 1917 г. Энкель дакладваў пра справы, якія тычацца Фінляндыі, Часоваму ўраду Расіі. Пасля здабыцця Фінляндыяй незалежнасці стаў першым дыпламатам, які прадстаўляў Фінляндыю ў Санкт-Пецярбургу, а пазней і ў Лізе Нацый.
З 1918 па 1919, у 1922, у 1924 і з 1944 па 1950 год быў міністрам замежных справаў Фінляндыі.
У перыяд з 1919 па 1927 гады быў паслом Фінляндыі ў Францыі, а пазней займаўся банкаўскім бізнесам. У 1944 годзе вярнуўся да дыпламатычнай дзейнасці. Крыніцы
Катэгорыя:Дыпламаты Фінляндыі