Ге́рман О́стгаф (; , Більмерых — , ) — нямецкі лінгвіст, доктар навук (1869), прафесар, прадстаўнік школы младаграматыкаў, аўтар прац па гістарычнай фанетыцы і марфалогіі індаеўрапейскіх моў.
Біяграфія Вучыўся ў Берлінскім, Цюбінгенскім і Бонскім універсітэтах. Працаваў настаўнікам гімназіі ў Каселі, пазней у Лейпцыгскім універсітэце пад кіраўніцтвам А. Лескіна. З 1877 — прафесар Гейдэльбергскага ўніверсітэта, выкладаў санскрыт і параўнальнае мовазнаўства.
Вядомы ў асноўным як паспяховы суаўтар лідара младаграматыкаў К. Бругмана; прозвішчы Остгафа і Бругмана стаяць пад т. зв. «маніфестам» (1878), які адкрывае шматтомныя «Марфалагічныя даследаванні ў галіне індаеўрапейскіх моў», дзе сцісла сфармулявана паняцце «гукавога закона» і іншыя ключавыя палажэнні младаграматычнай канцэпцыі (лічыцца, што аўтарам гэтага тэкста з’яўляецца ў асноўным Бругман).
У індаеўрапеістыцы вядомы таксама закон Остгафа, які апісвае рэфлексы рэканструюемых для праіндаеўрапейскай мовы плаўных санантаў.
Крыніцы
Спасылкі У энцыклапедыі «Кругосвет»
Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі Катэгорыя:Індаеўрапеісты Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Младаграматыкі Катэгорыя:Кампаратывісты