Сцегнава́я ко́сць () — самая доўгая і тоўстая трубчастая косць у целе чалавека. Даўжыня яе складае 1/4 даўжыні цела дарослага чалавека і ў сярэднім роўная 43 см.

Праксімальны эпіфіз косці прадстаўлены галоўкай (), якая злучае сцегнавую косць з лагвовай косцю. Уніз ад сярэдзіны на галоўцы знаходзіцца невялікая шурпатая ямачка () — месца прымацавання звязкі галоўкі сцегнавой косці. Галоўка злучана з астатняй косцю праз шыйку (). Галоўка злучаецца пад тупым вуглом: у мужчын ён складае каля 130°, у жанчын — набліжаецца да прамога.

У месцы пераходу шыйкі ў цела сцегнавой косці выпінаюцца два касцявыя груды, якія называюцца вяртлюгамі (апофізы). Вялікі вяртлюг () і малы вяртлюг () злучаюцца паміж сабой ззаду міжвяртлюжным грэбнем (), а на пярэдняй паверхні — міжвяртлюжнай лініяй ().

Цела сцегнавой косці трохі выгнута наперад і мае трохгранназакругленую форму; на заднім яго баку маецца след прымацавання цягліц сцягна — шурпатая лінія (), якая складаецца з двух губ: латаральнай () і медыяльнай (). Абедзве губы ў праксімальнай сваёй частцы маюць сляды прымацавання аднайменных цягліц, латаральная губа — крумянковую грудаватасць (), медыяльная — грабеньчатую лінію (). Унізе губы, разыходзячыся паміж сабой, абмяжоўваюць на задняй паверхні сцягна гладкую трохвугольную пляцоўку — падкаленную паверхню ().

Ніжні дыстальны эпіфіз сцегнавой косці ўтварае дзве акруглыя мышчалкі, якія загінаюцца назад (). З пярэдняга боку сустаўныя паверхні мышчалак злучаюцца, утвараючы надкаленіцавую паверхню (), да якой прылягае надкаленіца (). Ззаду мышчалкі падзелены глыбокай міжмышчалкавай ямкай (). Збоку ад мышчалак знаходзяцца надмышчалкі () (апафізы), да якіх прымацоўваюцца звязкіБедренная кость // Анатомия человека (с основами динамической и спортивной морфологии): Учебник для институтов физической культуры. — Изд. 16-е. / Под ред. Б.А. Никитюка, А.А. Гладышевой, Ф.В. Судзиловского. — М.: Спорт, 2022. — 624 с., ил. — ISBN 978-5-907225-77-0. Гэтыя выступы, як і мышчалкі, лёгка намацваюцца пад скурай, асабліва калі галёнка сагнута ў каленным суставе.

Трываласць сцегнавой косці вельмі вялікая. Пры сціску па падоўжнай восі яна можа вытрымаць нагрузку, якая перавышае 1500 кг.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Косці ніжняй канцавіны