Фаціма Гаджыахмедаўна Гаджыева (нар. ) — беларускі медык. Кандыдат медыцынскіх навук (2015), дацэнт.
Біяграфія У 2009 годзе з адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пасля заканчэння навучання пачала працаваць на кафедры анатоміі чалавека ГрДМУ ў якасці выкладчыка-стажора. У 2010—2015 гадах займала пасаду асістэнта кафедры.
У 2010—2013 гадах узначальвала Савет Студэнцкага навуковага таварыства (СНТ) ГрДМУ. З 2014 года з’яўляецца старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта.
У 2014 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Варыянтная анатомія магістральных артэрый верхніх і ніжніх канечнасцяў чалавека». У 2016 годзе атрымала вучонае званне дацэнта.
У 2015—2024 гадах займала пасаду загадчыцы кафедры нармальнай анатоміі. З 2024 года працуе дацэнтам гэтай жа кафедры.
Навуковая дзейнасць Вобласць навуковых інтарэсаў: варыянтная анатомія сасудзістага рэчышча чалавека. З’яўляецца аўтарам больш як 30 навуковых публікацый.
Узнагароды За высокія творчыя дасягненні і ўклад у навуковую дзейнасць ГрДМУ Фаціма Гаджыева была ўзнагароджана Ганаровай граматай рэктарату і прафкама (2012, 2013), а таксама Ганаровай граматай Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (2019, 2023). У 2023 годзе атрымала падзяку Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, у розныя гады была ўдастоена падзячных лістоў ад Брэсцкага абласнога следчага ўпраўлення (2009), старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2012) і аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама (2012).
Па выніках 2012—2013 навучальнага года стала лаўрэатам прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў. У 2014 годзе была ўзнагароджана грамадскай узнагародай — медалём М. І. Пірагова.
Крыніцы
Катэгорыя:медыкі Беларусі