Гета ў Абчузе (лета 1941 — 6 мая 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Абчуга Крупскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Вёска Абчуга Акцябрскага сельсавета была захоплена нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года. Акупацыя доўжылася да 28 чэрвеня 1944 года.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. На кожным плоце былі расклееныя загады: «З жыдамі не размаўляць, не вітацца, не пускаць іх у свой дом, не пускаць у лазню, нічога ім не прадаваць. Інакш расстрэл»Скумс А. М. Время тяжелейших испытанийИнтервью с ветераном ВОВ: Скумс Анна Марковна.
Адзіны харчовы магазін у Абчузе быў адразу разрабаваны жыхарамі, але габрэяў да яго не падпусцілі. Калі нават хтосьці і захацеў бы дапамагчы габрэям, то гэта было смяротна небяспечна. Былі выпадкі, калі мужы выдавалі жонак-габрэек, а жонкі — мужоў-габрэяў. Настаўніца малодшых класаў Ганна Васільеўна была замужам за габрэем, краўцом па прафесіі, у іх было двое дзяцей. Пасля акупацыі Ганна Васільеўна з дзецьмі з’ехала ў сваю родную вёску, а муж хаваўся ў Абчузе ў тайніку. Але ёй надакучылі гэтыя пастаянныя хваляванні, і яна прывяла паліцая да прытулку мужа. Яго схапілі і публічна павесілі. Вольга Якаўлеўна Баканоўская, габрэйка, працавала акушэркай, а перад вайной засталася ўдавой з трыма дзецьмі. Сваякі мужа (беларуса) паведамілі немцам, што Вольга і яе дзеці габрэі, і пасля таго, як іх забілі, забралі дом і маёмасць.
Габрэяў у Абчузе часта забівалі па некалькі чалавек нават проста на вуліцы, а восенню 1941 года падчас чарговай акцыі немцы расстралялі каля 600 габрэяў. Расстрэл праводзілі карнікі з СД пад кіраўніцтвам Шэйнемана.
Гета было ліквідавана 6 (5) мая 1942 года, калі на ўскраіне вёскі былі расстраляныя апошнія 440 яўрэяў.
Памяць У 1960 годзе на брацкай магіле забітых яўрэяў быў усталяваны абеліск.
Крыніцы
Літаратура
Абчуга Катэгорыя:Гісторыя Крупскага раёна