Падрыхтуйце вашы насоўкі () — фільм рэжысёра Бертрана Бліе, які выйшаў у 1978 годзе. У 1979 годзе фільм атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове, прэмію «Сезар» за найлепшую музыку і быў намінаваны на прэмію «Залаты глобус» за найлепшы замежны фільм.

Сюжэт Рауль, які вельмі любіць сваю жонку Саланж, занепакоены яе дэпрэсіяй і частымі недамаганнямі. Думаючы, што справа ў ім, ён прапануе ёй пачаць раман з іншым мужчынам, якім выпадкова аказваецца Стэфан, які абедаў у тым жа кафэ. Той шакаваны гэтай прапановай і спачатку адмаўляецца, аднак з далейшых зносін з Раулем даведаецца, што, відаць, адзінай дапамогай для Саланж будзе цяжарнасць. Паколькі Раулю не ўдалося дасягнуць гэтай мэты, той прапануе Стэфану паспытаць удачы.

У ролях Жэрар Дэпардзьё — Рауль Караль Лор — Саланж Патрык Дэвер — Стэфан Мішэль Серо — Сусед Рытон Лібман — Крысціян Белой Жан Ружэры — Месьё Белой Элеанора Хірт — Мадам Белой

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Бертрана Бліе Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Бельгіі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі Бельгіі Катэгорыя:Кінакамедыі 1978 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1978 года Катэгорыя:Фільмы Бельгіі 1978 года