Матэ́а Паліта́на (; нар. , Мезанне, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера Клубная Продкі Матэа паходзяць з Калабрыі, а сваю кар’еру малады ігрок пачаў у акадэміі «Ромы». У рымскім клубе Матэа гуляў у моладзевах камандах, выступаючы ў Прымаверы. У ліпені 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Перуджа», з якім дэбютаваў у матчы Кубку Італіі.

30 чэрвеня 2013 года быў прададзены ў «Пескару», стаўшы часткага дагавора аб пераходзе шэрагу футбалістаў паміж клубамі. У новым клубе Напаліта прабіўся ў асноўны склад, дзякуючы чаму вымусіў «Рому» выкупіць іграка назаж за 601 тысячу еўра«Alcuni movimenti del Pescara in questa prima fase di mercato». Delfino Pescara 1936.. Аднак ужо праз некалькі дзён «Рома» аддала іграка ў «Сасуола» ў часовае валоданне з правамі выкупу іграка«Calciomercato: arriva Matteo Politano dalla Roma». U.S. Sassuolo Calcio.. Праз сезон у чэрвені 2016 года «Сасуола» скарысталася пунктам у дамове і выкупіла іграка.

30 чэрвеня 2018 года Палітана адправіўся ў міланскі «Інтэрнацыянале», паводле пагаднення «Сасуола» з клубам з поўначы краіны. Дамова разлічана на год да чэрвеня 2019 года, аднак міланскі клуб мае правы на выкуп футбаліста«Matteo Politano is a new Inter player». Inter.. 16 верасня 2018 года Матэа згуляў свой 100 матч у Серыі А, які аднак склаўся не вельмі ўдала для клуба, бо «Інтэр» саступіў «Парме» ў хатнім матчы з лікам 0:1«Inter-Parma, all you need to know». Inter..

Міжнародная Палітана прыцягваўся да складу юнацкай і моладзевай зборнй Італіі. 5 лістапада 2016 года ўпершыню быў запрошаны ў склад зборнай Італіі на адборачныя матчы да чэмпіянату свету 2018 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна. Аднак, дэбют іграка прыпаў на таварыскі матч супраць зборнай Саудаўскай Аравіі, які скончыўся перамогаў італьянцаў з лікам 2:1.

Дасягненні «Напалі»: Чэмпіён Італіі: 2023 Уладальнік Кубка Італіі: 2020

Крыніцы

Спасылкі Профіль на Soccerway. Профіль на UEFA.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Перуджа Катэгорыя:Ігракі ФК Пескара Катэгорыя:Ігракі ФК Сасуола Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі