ХанукаАртамонов М. И. История хазар. — Л.: Изд-во Гос. Эрмитажа, 1962. () — хазарскі ўладар (бек-мелех) з роду Буланідаў, брат першага бек-мелеха з гэтай дынастыі — Абадзіі. Уладарыў пасля яго сына Эзэкіі і ўнука Манасіі, уладарства якіх было нядоўгім і, імаверна, вызначылася канфліктамі сярод хазарскай эліты пасля рэформ Абадзіі, які ўзвысіў свой род над дынастыяй каганаў і зацвердзіў іўдаізм.

Спробы Ханукі аднавіць уладу над аб’яднаннем уграў на чале з Лебедыем і палянскім племянным саюзам аказаліся марнымі, таму Ханука аднавіў саюз з Візантыйскай імперыяй, атрымаў ад імператара Феафіла будаўнікоў, якія да 837 года пабудавалі крэпасць Саркел на Доне для абароны ад магчымага нападу былога кагана Тувіна, уграў і палян. Таксама Ханука пачаў засноўваць хазарскія гандлёва-рамесныя паселішчы на Доне. Адначасова хазарскі ўладар прызнаў уладу Візантыі над Херсанесам і Заходнім Крымам.

Ханука памёр каля 840 года або троху пазней. Уладу ўспадкаваў яго сын Ісак. Нашчадкі Ханукі, перадавалі сталец строга ад бацькі да сына і ўладарылі Хазарыяй да яе разгрому ў 960-х гадах.

Крыніцы

Катэгорыя:Хазары