Інда-пакістанскі крызіс 2025 года — эпізод абвастрэння інда-пакістанскага канфлікту.

Перадгісторыя У канцы 1980-х гадоў у Джаму і Кашміры ўспыхнула ўзброенае паўстанне ісламістаў, што прывяло да выхаду кашмірскіх індусаў з рэгіёну.

25 ліпеня 2024 года прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў, што Пакістан вядзе проксі-вайну супраць краіны ў рэгіёне пры падтрымцы мясцовых ісламістаў.

22 красавіка 2025 года ў выніку тэрарыстычнага нападу ў даліне Байсаран каля Пахалгама загінулі па меншай меры 26 турыстаў і больш за 20 атрымалі раненні.

Ход падзей

Дыпламатычны крызіс У ноч на 23 красавіка 2025 года міністр замежных спраў Індыі Вікрам Місры правёў спецыяльны брыфінг для прэсы. Ён абвясціў пра рашэнне часова прыпыніць дзеянне Дамовы аб водах Інда з Пакістанам, пакуль суседзі не спыняць падтрымку баевікоў. Акрамя таго, ён абвясціў пра закрыццё комплекснага кантрольна-прапускнога пункта на мяжы Атары — Вага, забароне на паездкі ў Індыю для ўсіх грамадзян Пакістана і ануляванні ўсіх раней выдадзеных віз. Акрамя таго, пакістанскія ваенныя саветнікі ў Пакістанскай вярхоўнай камісіі ў Нью-Дэлі былі высланы, у той час як іх індыйскія калегі ў Ісламабадзе былі адкліканы, а штат Індыйскай вярхоўнай камісіі ў Ісламабадзе быў скарочаны з 55 да мінімум 30 чалавек.

МЗС Пакістана выказаў спачуванні сем’ям загінулых у тэракце, а міністр абароны Пакістана Хаваджа Асіф адхіліў абвінавачванні ў датычнасці сваёй краіны да тэракту. Аднак у інтэрв’ю Sky News, адказваючы на абвінавачванні ў тэрарызме, міністр Асіф заявіў, што на працягу трох дзесяцігоддзяў Пакістан займаўся дапамогай тэрарыстам пад кіраўніцтвам ЗША, Вялікабрытаніі і Захаду.

Афіцыйны Ісламабад адрэагаваў на прыпыненне дагавора, назваўшы яго недарэчным і несур’ёзным. Пакістан таксама папярэдзіў Індыю, што любыя дзеянні, якія закранаюць водныя рэсурсы, будуць разглядацца як акт вайны.

24 красавіка Пакістан прыпыніў выдачу віз грамадзянам Індыі і закрыў сваю паветраную прастору для індыйскіх самалётаў, выслаў індыйскіх дыпламатаў і загадаў індыйскім ваенным саветнікам пакінуць краіну не пазней за 30 красавіка. Аднак Картарпурскі калідор, прызначаны для сікхскіх паломнікаў, застаўся адкрытым. Пакістан таксама спыніў увесь гандаль з суседняй краінай.

Узброеная эскалацыя 24 красавіка пад Феразепурам індыец з 182-га батальёна памежных сіл бяспекі быў схоплены пакістанскімі рэйнджарамі. Як заяўлена, баец выпадкова ўвайшоў на падкантрольную пакістанцам тэрыторыю.

У ноч з 24 на 25 красавіка адбыліся сутычкі на некалькіх участках.

У ноч з 25 на 26 красавіка адбыліся новыя сутычкі. 26 красавіка адбыліся баі ў раёне Дуду-Басантгарх, дзе індыйскія сілавікі сутыкнуліся з меркаванымі баевікамі. Двое баевікоў і адзін сілавік загінулі. Адначасна пакістанцы і індыйцы сутыкнуліся ў даліне Ліпа.

27 красавіка The New York Times паведаміла, што Індыя рыхтуе аргументы на карысць ваеннай аперацыі супраць суседа для замежных дыпламатаў, а не імкнецца да дээскалацыі. На наступны дзень міністр абароны Пакістана Асіф заявіў, што атака з боку індыйскіх узброеных сіл «непазбежная».

29 красавіка ў акрузе Бхібер збіты індыйскі дрон. На наступны дзень пакістанскі бок заявіў, што мае разведданыя пра падрыхтоўку індыйцамі баявых дзеянняў, якія могуць пачацца ўжо праз некалькі часоў.

У ноч на 7 мая 2025 года Індыя пачала аперацыю «Сіндур» «супраць тэрарыстычнай інфраструктуры ў Пакістане» і нанесла ракетныя ўдары, паводле звестак Мінабароны краіны, па дзевяці аб’ектах на пакістанскай тэрыторыі. Ісламабад удакладняў, што ўдарам падвергліся гарады Бахавалпур, Катлі і Музафарабад (адміністрацыйны цэнтр кантраляванай Пакістанам часткі Кашміра).

Пакістан нанёс удар у адказ па тэрыторыі Індыі. Пакістанскія вайскоўцы заявілі пра знішчэнне пяці індыйскіх знішчальнікаў. Нью-Дэлі назваў гэта хлуснёйИндия и Пакистан вновь обменялись ударами.

7 мая Узброеныя сілы Індыі абвясцілі аб пачатку аперацыі «Сіндур», наносячы ўдары па інфраструктуры тэрарыстаў у Пакістане і пакістанскім Кашміры. Пры гэтым, па заяве пакістанскіх уладаў, індыйская ракета трапіла ў мячэць у горадзе Бахавалпур, забіўшы адно дзіця і параніўшы дваіх дарослых. Па заяве лекара ў мясцовай бальніцы, ад траплення ракеты ў мячэць загінула 13 чалавек. Пакістанскія ўзброеныя сілы, як паведамляецца, у той жа дзень нанеслі ўдар у адказ.

10 мая Пакістан абвясціў аб пачатку правядзення аперацыі «Буньян уль-Марсус».

Спыненне агню 10 мая прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у 12:00 па UTC абвясціў аб поўным спыненні агню паміж бакамі пасля доўгіх начных перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША. Дамоўленасць аб перамір’і пацвердзіў міністр замежных спраў Пакістана Мухамад Ісхак Дар. Але, нягледзячы на перамір’е, у дамоўленасці не прадугледжвалася вяртанне ў дзеянне дагавора аб водах Інда 1960 года і Сімлскага пагаднення.

Пасля пачатку перамір’я паступілі паведамленні аб беспілотніках, па якіх адкрыла агонь СПА, і аб выбухах у Срынагары і Джаму. Дзяржаўны сакратар па замежных справах Індыі Вікрам Місры заявіў, што Пакістан парушыў перамір’е. Ён заклікаў паставіцца да гэтага сур’ёзна і зрабіць крокі для ліквідацыі парушэнняў, і што сухапутныя войскі праяўляюць пільнасць і прымаюцца адпаведныя меры. Але міністр інфармацыі Пакістана Атаула Тарар заявіў, што парушэнняў рэжыму спынення агню не было.

12 мая Пакістан адкрыў паветраную прастору пасля спынення агню з Індыяй Пакистан открыл воздушное пространство после прекращения огня с Индией. Індыя адкрыла аэрапорты на мяжы з ПакістанамИндия открыла 32 закрытых из-за обострения с Пакистаном аэропортаИндия открывает аэропорты на границе с Пакистаном. Індыя адкрыла шлюзы і аднавіла пропуск вады ў ПакістанИндия открыла шлюзы и вернула воду Пакистану.

Рэакцыя Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікала абодва бакі праяўляць «максімальную стрыманасць» і вырашаць праблемы дыпламатычным шляхам.

Расія перасцерагла сваіх грамадзян ад паездак у Пакістан пасля нападу пад Пахалгамам. У рэкамендацыі гаворыцца пра павышаныя рызыкі бяспекі ў рэгіёне. Вялікабрытанія выпусціла падобнае папярэджанне.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША абнавіў рэкамендацыі па паездках, выпусціўшы папярэджанне 4-га ўзроўню «Не падарожнічаць» для індыйскага Джаму і Кашміра, спаслаўшыся на высокую рызыку тэрарызму і грамадзянскіх беспарадкаў.

25 красавіка Іран прапанаваў выступіць пасярэднікам у вырашэнні канфлікту.

Ля будынка Вярхоўнай камісіі Пакістана ў Лондане індыйская дыяспара правяла пратэстыPahalgam attack: Indians in UK protest outside Pak High Commission in LondonIndian community protests outside Pakistan High Commission in London over Pahalgam attack.

Крыніцы

Катэгорыя:Канфлікты 2025 года Катэгорыя:2025 год у Індыі Катэгорыя:Красавік 2025 года Катэгорыя:Май 2025 года