Тэракт пад Пахалгамам — тэрарыстычны акт, здзейснены 22 красавіка 2025 года паблізу горада Пахалгам у Джаму і Кашміры (саюзная тэрыторыя Індыі).

Перадгісторыя З канца 1980-х Джаму і Кашмір ахапіла ісламісцкае ўзброенае паўстанне. У жніўні 2019 года ўрад Індыі пазбавіў штат асаблівых паўнамоцтваў і падзяліў яго на дзве саюзныя тэрыторыі — Джаму і Кашмір і Ладакх. Гэты крок дазволіў мясцовым уладам выдаваць статус пастаяннага жыхара людзям, якія раней не адпавядалі патрабаванням, што дазволіла ім купляць зямлю і ўладкоўвацца на працу на гэтай тэрыторыі. У красавіку 2025 года ўрад паведаміў, што за апошнія два гады 83 000 чалавек атрымалі сертыфікаты аб пастаянным пражыванні па новых правілах. Па даных Forbes, Кашмір быў адной з самых мілітарызаваных зон у свеце. Пасля адмены абмежаванай аўтаноміі рэгіёну індыйскія ўлады пачалі масавыя рэпрэсіі ў рэгіёне. Гэта прывяло да пагаршэння адносін з Пакістанам на фоне кашмірскага канфлікту.

Тэракт 22 красавіка 2025 года ў маляўнічай мясцовасці пад Пахалгамам узброеныя людзі (іх меркавана было шасцёра) выйшлі з лесу і адкрылі бязладны агонь па турыстах, а затым сталі мэтанакіравана выяўляць немусульман (правяралі, ці маецца абразанне, прымушалі прамаўляць шахаду) і забіваць менавіта іх.

Мясцовы жыхар Саед дыл Хусейн Шах, які знаходзіўся разам з турыстамі і перавозіў іх на кані, паспрабаваў вырваць аўтамат з рук аднаго з тэрарыстаў, але быў застрэлены.

Усяго загінула 26 чалавек, не менш за 20 чалавек былі параненыя. Адказнасць за напад узяла на сябе арганізацыя «Фронт супраціву», звязаная з групоўкай «Лашкар-э-Тойба».

Сярод забітых былі індыйскія турысты з розных штатаў краіны, а таксама грамадзянін Непала.

Рэакцыя Кіраўнік Урада Джаму і Кашмір Амар Абдула заявіў, што за апошнія гады гэта самы маштабны напад на мірных жыхароў. Прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выказаў спачуванні блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, які ў гэты момант знаходзіўся ў Індыі з візітам, таксама выказаў спачуванні індыйскаму народу ў сувязі з гэтым тэрактам.

Індыя абвінаваціла ў тэракце Пакістан, што выклікала пагаршэнне адносін паміж краінаміhttps://www.bbc.com/russian/articles/c1egq8e7p6go.

Міністр абароны Пакістана Хаваджа Асіф заявіў 23 красавіка, што абвінаваціць Пакістан у нападзе «лёгка», але ён не мае ніякага дачынення да забойстваў у Пахалгаме і лічыць гэта ўнутраным выступам супраць індыйскага ўрада. Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Пакістана Шафкат Алі Хан выказаў спачуванні блізкім загінулых і пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым.

Жыхары Джаму і Кашміра правялі масавыя акцыі пратэсту пад лозунгамі «Не тэрарызму» і «Спыніце забойствы нашых гасцей». Шматлікія турысты, якія знаходзіліся ў рэгіёне, сталі спешна пакідаць гэты рэгіён.

Наступствы

23 красавіка, на наступны дзень пасля тэракту, Індыя панізіла ўзровень дыпламатычных адносін з Пакістанам і абвясціла аб шэрагу мер, накіраваных супраць Пакістана, такіх як закрыццё адзінага сухапутнага памежнага пераходу паміж краінамі, прыпыненне дзеяння Дагавора аб водах Інда, высылка пакістанскіх дыпламатаў і скарачэнне колькасці работнікаў пасольстваў. Акрамя таго, былі спынены авіязносіны і гандальIndia closes main border crossing with Pakistan after Kashmir attack.

24 красавіка 2025 года Міністэрства замежных спраў Індыі запатрабавала ад усіх грамадзян Пакістана, якія знаходзяцца ў Індыі, пакінуць краіну да 27 красавіка, да гэтага тэрміну ўсе выдадзеныя пакістанцам візы будуць ануляваныя (медыцынскія візы былі сапраўдныя да 29 красавіка). Урад Пакістана ўвёў серыю мер у адказ: прыпыніў дзеянне віз для грамадзян Індыі, за выключэннем сікхскіх паломнікаў, абвясціў індыйскіх ваенных саветнікаў персонамі нон грата і загадаў ім пакінуць краіну.

Крыніцы

Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў Катэгорыя:2025 год у Індыі Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Красавік 2025 года Катэгорыя:Падзеі 22 красавіка Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2025 годзе Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2025 года