Прорвінскі папраўча-працоўны лагер (ПрорвЛАГ) — падраздзяленне, якое дзейнічала ў сістэме папраўча-працоўных устаноў ГУЛАГ СССР, якое працавала ў 1930—1940 гадах на востраве Прорва ў Каспійскім моры.
Вязні лагера займаліся рыбнай лоўляй і яе апрацоўкай.
Гісторыя Папраўча-працоўны лагер створаны 5 верасня 1932 года ў сістэме ГУЛАГ АДПУ пры СНК СССР, якое працавала на востраве Прорва Казахскай АССР. Начальнікам лагера прызначылі члена УКП(б) з 1920 года М. У. Цеплова, які да таго часу ўжо больш за 10 гадоў працаваў у органах УНК–АДПУ.
Да закрыцця навігацыі 1932 года, гэта значыць на працягу 4-х месяцаў, промысел быў у неабходнай меры забудаваны і забяспечаны ўсім патрэбным для падрыхтоўкі да вясновай пуціны. На працягу зімы былі ўзведзены вытворчыя будынкі і пракапаны канал даўжынёю каля 3 км, які палягчаў доступ да промыслу з мора.
17 красавіка 1940 года перайменаваны ў Астраханскі ППЛ.
Крыніцы
Літаратура Іванова, Г.М. Забытый остров архипелага ГУЛАГ – Прорвинский ИТЛ / Галина Михайловна Иванова // Historia provinciae — журнал региональной истории. — 2021. —Т. 5. — № 4. — С. 1254—1293.
Катэгорыя:Лагеры ГУЛАГ ў Казахстане Катэгорыя:Атырау Катэгорыя:Атыраўская вобласць Катэгорыя:Астрахань