Георгіеўскі крыж (да 1913 года — Знак адрознення Ваеннага ордэна) — знак адрознення часоў Расійскай імперыі для ўзнагароджання ніжніх чыноў, заснаваны ў 1807 годзе і прылічаны да Ваеннага ордэна Святога Велікамучаніка і Перамаганосца Георгія. Найвышэйшая ўзнагарода для салдат і унтэр-афіцэраў за баявыя заслугі і адвагу, праяўленую супраць непрыяцеля.
У 1807—1856 гадах узнагарода мела толькі адну ступень, з 19 сакавіка 1856 года — чатыры ступені. Статутам 1913 года Знак адрознення ваеннага ордэна афіцыйна перайменаваны ў Георгіеўскі крыж і канчаткова ўстаноўлены колеру георгіеўскай стужкі (стужка з трыма чорнымі і двума аранжавымі палосамі).
З 24 чэрвеня 1917 года мог уручацца таксама і афіцэрам за подзвігі асабістай адвагі па ўдастоенню агульнага сходу салдат часці ці матросаў карабля.
У гады Грамадзянскай вайны кіраўніцтва Белага руху працягнулі практыку ўзнагароджання ніжніх чыноў Георгіеўскімі крыжамі.
У 1992 годзе Прэзідыум Вярхоўнага Савета Расіі пастанавіў аднавіць знак адрознення Георгіеўскі крыж.
Спасылкі База данных Георгиевских кавалеров Великой войны 1914—1918 Знаки отличия Военного ордена, Георгиевские кресты на сайте «Награды Императорской России 1702—1917 гг.» Подборка фотографий Георгиевских кавалеров Главная солдатская награда, статья Е. В. Лозовского Знак Отличия Военного Ордена, статья Е. С. Молло Знак Отличия Военного Ордена, статья В. А. Дурова Кресты на груди Гололобов М. А. Под знаком Святого Георгия
Катэгорыя:Узнагароды Расійскай імперыі Катэгорыя:Знакі адрознення Катэгорыя:Узнагароды Расіі