Журналістычная этыка або медыяэтыка — гэта сукупнасць правілаў і нормаў паводзін, якіх павінны прытрымлівацца ўсе, хто збірае, апрацоўвае і распаўсюджвае масавую інфармацыю. Нормы медыяэтыкі у першую чаргу накіраваны на праўдзівасць інфармацыі, яе дакладнасць і аб’ектыўнасць, а таксама на мінімізацыю магчымай рэпутацыйнай шкоды для аб’ектаў публікацый. У ідэале нормаў медыяэтыкі павінны прытрымлівацца ўсе, хто збірае, апрацоўвае і распаўсюджвае масавую інфармацыю. У некаторых краінах этычныя нормы замацаваны заканадаўча або падтрымліваюцца самарэгулюемымі медыйнымі арганізацыямі і служаць падмуркам для даверу паміж журналістамі і грамадствам, забяспечваючы права на праўдзівую і актуальную інфармацыю.

Асноўныя прынцыпы Аб’ектыўнасць і непрадузятасць. Журналіст абавязаны аддзяляць факты ад меркаванняў, пазбягаць прадузятасці і маніпуляцыі інфармацыяй. Сумленнасць і дакладнасць. Інфармацыя павінна быць праверанай, а крыніцы — надзейнымі. Журналіст абавязаны пазбягаць скажэнняў і наўмыснай дэзынфармацыі. Адказнасць перад грамадствам. Журналіст абавязаны ўлічваць грамадскія інтарэсы, пазбягаючы публікацый, здольных нанесці шкоду, выклікаць паніку ці распаліць варожасць. Канфідэнцыяльнасць крыніц. Захаванне ананімнасці інфарматараў пры іх жаданні — адзін з ключавых этычных стандартаў. Павага да прыватнага жыцця. Журналіст павінен паважаць права на прыватнасць, пазбягаючы ўмяшання ў асабістае жыццё без дастатковых падстаў.

Парушэнні і выклікі Распаўсюджванне фэйкавых навін, канфлікт інтарэсаў, выкарыстанне сенсацыйных матэрыялаў для павелічэння аўдыторыі з’яўляюцца асноўнымі праблемамі, звязанымі з парушэннем этычных норм.

Рэгуляванне медыяэтыкі ў Беларусі У Беларусі рэгуляваннем пытанняў журналісцкай этыкі з 1995 года займаецца Беларуская асацыяцыя журналістаў. Пасля падзей 2020—2021 гадоў арганізацыя рашэннем Вярхоўнага суд Беларусі 27 жніўня 2021 года была ліквідавана, а 28 лютага 2023 года КДБ прызнаў асацыяцыю экстрэмісцкім фарміраваннем і з гэтага моманту арганізацыя вымушана працуе ў выгнанні.

У сакавіку 2025 года 15 сродкаў масавай інфармацыі і тры мэдыяарганізацыі падпісалі Пагадненне аб самарэгуляванні сектара незалежных СМІ, а таксама Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў. Да пагаднення далучыліся беларускія медыя і медыяарганізацыі, якія вымушана працуюць з Грузіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі, у тым ліку: 6TV Biełaruś Belarus tomorrow Hrodna.life Malanka media Reform.news Беларускі расследавальніцкі цэнтр Белсат TV «Брестская газета»/BGmedia «Еўрапейскае радыё для Беларусі» «Новы Час» «Позірк» «Флагшток» Прэс-клуб Беларусь Free Press for Eastern Europe Віцебскі Кур’ер NEWS MOST Media This Minsk Media

Момант падпісання Пагаднення лічыцца момантам стварэння Медыяасамблеі, якая на тры гады абірае Раду па медыяэтыцы з 7 незалежных экспертаў. У сваю чаргу Рада ў далейшым будзе разглядаць скаргі на парушэнні этычных стандартаў (прапісаных у Кодэксе этыкі беларускіх журналістаў) у недзяржаўных беларускіх медыя і выносіць рашэнні. У прэс-рэлізе БАЖ, са слоў намесніка старшыні Алега Агеева, паведамляцца, што з прыняццем гэтых дакументаў: Пачынае дзейнічаць новая сыстэма этычнага самарэгуляваньня і разгляду скаргаў на матэрыялы СМІ. Аналагічныя органы існуюць у многіх дэмакратычных краінах у розных фарматах — з удзелам дзяржавы або без яго. Наш вопыт унікальны тым, што, нягледзячы на гэтыя цёмныя часы, нам удалося атрымаць згоду 18 суб’ектаў сэктара незалежных СМІ, а па-другое, прынялі этычныя стандарты і абавязаліся іх выконваць 7 траўня 2025 года адбыліся выбары першага складу Рады па медыяэтыцы. Па выніках галасавання ў Раду ўвайшлі Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая.

Спасылкі Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага беларускага медыясектара

Крыніцы

Катэгорыя:Журналістыка Катэгорыя:Журналістыка ў Беларусі Катэгорыя:Этыка Катэгорыя:Прафесійная этыка