Адам Юзаф Фелікс Фрэдра-Банецкі герба «Боньча» (; ) — польскі гісторык, геральдыст, юрыст.

Біяграфія Са шляхецкага роду Банецкіх герба «Боньча», сын Фердынанда і Леанціны са Стадніцкіх. Нарадзіўся ў . Рана страціў бацькоў.

Вывучаў права ў Пецярбургскім універсітэце і Школе права ў Парыжы. У 1865—1872 гадах працаваў у судах Варшавы.

Пасяліўся ў маёнтку Свідна пад Варшавай, які пасля смерці графа Міхала Стадніцкага перайшоў да Банецкіх, пачаў геральдычныя даследаванні.

У 1899 годзе ў супрацоўніцтве з Артурам Рэйскім пачаў публікацыю шматтомнай працы Herbarz polski; да 1909 года выдаў трынаццаць тамоў. Пасля смерці Банецкага працу над Herbarzem працягнулі Рэйскі і Уладзімеж Дважачак. Выйшла 16 тамоў, пачынаючы з прозвішчаў на А- і заканчваючы Мад-.

Адзін з першых членаў Польскага геральдычнага таварыства.

Рукапісная спадчына Адама Банецкага перайшла да Дважачка і загінула ў Варшаве ў 1944 годзе.

Таксама апублікаваў:

Kronika rodziny Bonieckich (1875) Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI w. (1883)

Крыніцы

Літаратура

Władysław Semkowicz. Ś.p. Adam Fredro Boniecki. «Miesięcznik Heraldyczny». R. 2, Nr 8-9 (sierpień-wrzesień 1909), s. 105—109. Słownik historyków polskich (pod redakcją Marii Prosińskiej-Jackl), Warszawa 1994

Спасылкі

Herbarz polski Адама Банецкага ў зборах Варшаўскага ўніверсітэта Публікацыі Адама Банецкага ў бібліятэцы Polona

Катэгорыя:Генеалогі Польшчы Катэгорыя:Геральдысты Польшчы