Навуковая этыка або этыка даследванняў — раздзел прыкладной этыкі, які вывучае маральныя нормы і прынцыпы, якія рэгулююць навуковую дзейнасць і якіх павінны прытрымліваюцца навукоўцы і даследчыкі ў сваей дзейнасці, каб забяспечваюць функцыянаванне навукі як інстытуцыі. Навуковая этыка ахоплівае пытанні сумленнасці ў даследаваннях, адказнасці за наступствы навуковых адкрыццяў, справядлівага прызнання ўкладу ўдзельнікаў праектаў, а таксама захавання нормаў бяспекі і правоў чалавека.
Асноўнымі прынцыпамі навуковай этыкі з'яўляюцца:
Сумленнасць: абавязак прадстаўляць дакладныя эксперыментальныя дадзеныя, пазбягаць фальсіфікацый, фабрыкацый і плагіяту. Аб'ектыўнасць: імкненне да незалежнасці ад асабістых, палітычных ці камерцыйных інтарэсаў. Адкрытасць: гатоўнасць дзяліцца вынікамі даследаванняў з навуковай супольнасцю для праверкі і паўтарэння Адказнасць: улік магчымых наступстваў вынікаў даследванняў для грамадства, навакольнага асяроддзя і будучых пакаленняў. Справядлівасць: прызнанне ўкладу ўсіх удзельнікаў навуковай працы, захаванне аўтарскіх правоў і павага да інтэлектуальнай ўласнасці
Навуковая этыка таксама рэгулюе пытанні ўзаемадзеяння з удзельнікамі эксперыментаў (асабліва ў біямедыцынскіх даследаваннях), атрымання інфармаванай згоды на даследванні, захаванне канфідэнцыйнасці дадзеных і мінімізацыі рызык. Асобная ўвага надаецца этычным аспектам у такіх галінах, як генная інжынерыя, штучны інтэлект і нанатэхналогіі, там дзе хуткае развіцце патрабуе хуткай аддаптацыі этычных стандартаў да новых практычных выклікаў. Развіццё навуковай этыкі звязана з працай спецыялізаваных камітэтаў па навуковай этыцы, міжнародных арганізацый (напрыклад, ЮНЕСКА) і ўкараненнем адмысловых этычных кодэксаў у навуковых ўстановах. Навуковая этыка можа разглядацца а ў адносінах да суб'ектаў (навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, даследчыкаў), арганізацый (навуковая супольнасць, даследчы інстытут, універсітэт), метадаў даследавання або зацікаўленых бакоў (бізнэс, грамадства, улады).
Зноскі
Гл. таксама
Гаагскія этычныя настаўленні 23 асіламарскія прынцыпы для штучнага інтэлекту
Катэгорыя:Этыка Катэгорыя:Навука Катэгорыя:Прафесійная этыка