Мізар — назва мусульманскіх могілак на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
Назвы Беларускія татары называлі свае могілкі па-рознаму – мізяр, мізар і зірэць, прычым найбольш старажытнай і папулярнай назвай сярод мясцовых жыхароў была зірэць. У 1663 г. татарын Адам Рафаловіч распараджаецца пра пахаванне свайго цела «на звычайным месцы, на зыжэце, на полі нашым Кшыванскім, у ваяводстве Троцкім ляжачым». У тэстаменце Рамана Давідовіча з Немежа (1684) гаворыцца пра пахаванне цела на зярэце.
Апісанне Татарскія могілкі месціліся побач з мячэцямі. У пазнейшыя часы яны пераважна былі ўласнасцю мусульманскай абшчыны і ўяўлялі сабой частку вакуфаў (дарчых уладанняў).
Раней, калі маёнткі татар былі рассеяны па тэрыторыі ўсяго Вялікага Княства, існавала мноства невялікіх прыватных пагостаў. Пры размежаванні татарскіх земляў у XVI ст. часам у адпаведных дакументах адзначалася права бакоў на карыстанне такім прыватным пагостам.
Спасылкі Канапацкая, З. Хадж белорусских татар-мусульман: вчера и сегодня. Мусульманские кладбища (мизары) // Ислам в СНГ
Катэгорыя:Могілкі Катэгорыя:Іслам