Крысці́на Сабаляўска́йце (або Крысціна Сабалеўская ; нар. , Вільня, Літоўская ССР, СССР) ― літоўская пісьменніца, гістарыца мастацтва.
Біяграфія Нарадзілася ў Вільні ў 1974 годзе.
Выпускніца Віленскай акадэміі мастацтва (1998). Магістратура Віленскай акадэміі мастацтва (1998—2000). Дактарантура Віленскай акадэміі мастацтва (2001—2005). Ганаровая доктарка гэтай акадэміі (2020)«Žodžių kalba, vaizdų kalba: dailės ir literatūros svarba šiandienos pasaulio kisme». Bernardinai.lt. 25 лютага 2020..
З-за недахопу работы з 2002 года жыве ў Лондане, дзе робіць у розных установах. Многія насельнікі Літвы вымушаныя пакідаць свой край, каб пракарміць сабе.
2003—2005: дадаткова навучалася ва Варбургскім інстытуце (Лонданскі ўніверсітэт)Vilnijos vartai. «Kristina Sabaliauskaitė». Parengė Danguolė Dainienė (VAVB), 2012; 2017..
Да 2010 года працавала замежнай карэспандэнтай у Лондане і аглядальніцай найбуйнейшай штодзённай газеты Літвы — «Lietuvos rytas»Kristina Sabaliauskaitė. Lietuvos kultūros institutas..
Творчасць У 2008 годзе яна дэбютавала гістарычным раманам «Silva rerum» (выдавецтва «Baltos lankos»), у якім апісвае жыццё шляхецкай сям’і ў 1659—1667 гадах, падчас шведскага патопу. Кніга стала бестселерам і была абвешчана «літаратурнай падзеяй» у Літве, прызнаная крытыкамі і гісторыкамі, ацэненая за захапляльны апавяданне і вялікую ўвагу да гістарычных дэталяў. У тым жа годзе аўтарка атрымала прэмію Юргі Іванаўскайце.
У 2009 годзе раман «Silva rerum» стаў кнігай года ў Літве. У 2011 годзе быў напісаны працяг кнігі — «Silva rerum II» пра вялікую чуму падчас Паўночнай вайны 1707—1710 гадоў. Яна таксама стала кнігай года ў Літве.
Піша пераважна на гістарычныя тэмы.
На беларускую мову ўсе чатыры часткі рамана «Silva rerum» пераклаў Сяргей ШупаВялікая віленская сага выходзіць па-беларускуВыйшлі трэцяя і чацвёртая часткі сагі “Silva Rerum”.
Творы Silva Rerum, romanas — Baltos Lankos, 2008 Silva Rerum II, romanas — Baltos Lankos, 2011 Silva Rerum III, romanas — Baltos Lankos, 2014 Silva Rerum IV, romanas — Baltos Lankos, 2016 Petro Imperatorė, romanas — Baltos Lankos, 2019 Petro Imperatorė II, romanas — Baltos Lankos, 2021 Danielius Dalba & kitos istorijos, trumpų istorijų rinkinys — Baltos Lankos, 2012.
Крыніцы
Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменніцы Літвы Катэгорыя:журналісты Літвы Катэгорыя:гісторыкі Літвы